Старонка 97
◀ / 106 ▶
ДРАЧ м., тое, што дзеркач. Падай мне драч, трэба сажу з трубы вымесці (Чачэрск.). Параўн. дзяркач. ДРАЧ м., тое, што дран. Напяку драчоў на ўсіх (Паташня, Хойн.). Параўн. драпуны, драчонік, драчоны, дэрун. ДРАЧАЧКА ж., памянш. да драчка. Папрасі драчачку ў Арыны (Піркі, Браг.). Параўн. драчка. ДРАЧКА ж. драчка (кухонная). Памый драчку, бо там бульба засталася (Н. Гута, Гом.). ДРАЧКА ж., тое, што драбка. Набі драчку, а то заўтра рана ў поле (Літвінавічы, Карм.). Параўн. драпач, драпкач. ДРАЧКА ж. 1 цяслярны інструмент. Драчкаю прыдзіраюць палены, каб шчыльна прылягалі (Засінцы, Ельск.); 2. уст. грабёнка. Пачашы кудзелю драчкай (Насовічы, Добр.). ДРАЧКА ж. паз. Убіраецца драчка, і тады падганяеш і ложыш (Ручаёўка, Лоеўск.)/сцёс (у бервяне). Здзіраюць драчку, потым кладзецца роўна (Піркі, Браг.). ДРАЧОНІК м., тое, што дзерун. Сянні на абед думаю драчонікі здзелаць (Быч, Карм.). Параўн. драпуны, драчоны, дэрун, драч. ДРАЧОНКА ж., толькі адз., тое, што дранка. Дужа наравіцца яму драчонка (Палессе, Чач.). ДРАЧОНЫ толькі мн., тое, што драпуны. Сённі драчонаў наемся па завязку (Востраў, Раг.). Параўн. драч, драчонік, дзерун, дзярун, дэрун. ДРАЧЫЦЦА незак. непакоіцца. От баіцца авадоў дай дрочыцца (Засінцы, Ельск.). ДРАЎСЕН м., толькі адз. драсён. Драўсён сустракаецца часцей каля возера (Пагост, Жытк.). ДРОБНАМЕНЬКІ толькі мн. мешаніна. Сёння давала карове зранку дробнаменькі (Хвойнае, Хойн.). ДРОВІЦА ж., тое, што дравіцка. Она шчэ молода. Дае молока толькі ек дровіца (Мілашэвічы, Лельч.). ДРУГАК м. другая (адроеная сям'я пчол). З другаком я доўга намаяўся (Кароткавічы, Жлоб.). ДРУЖЫНА толькі адз. удзельнікі (вясельнага рытуалу). Дружына з маладым ік маладой ідзе (Гарывада, Рэч.). ДРУК м. дубец, палка. Вазьмі друк і гані карову (Капань, Карм.). Параўн. дручка./рычаг. Бярвенне грузілі на воз друкамі (Чырвоная Буда, Добр.). Параўн. дручка, дрын.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 106 ▶