Старонка 96
◀ / 106 ▶
дранку любяць, дык мушу, і варыць (Меркулавічы, Чач.). Параўн. драчонка/бульба (цёртая). Надзёрлі дранкі і начынілі кішкі (Капань, Рэч.). ДРАНКА ж. гонта. Дранку прывезлі, будзем дах рабіць (Халочча, Чач.)/матэрыял (для пляцення кошыкаў). Чалавек мой сёння прынёс багата дранак і заўтра будзе плесці каробкі (Антонаў, Ельск.). Параўн. дашчэчка, дор. ДРАНЫ толькі мн. крупы. Драны ўзяла ў лаўцы (Дзям'янкі, Добр.). ДРАНЬ ж., толькі адз. гной. Садраў мазоль, і ўся дрань выйшла (Бабовічы, Гом.). ДРАПАК м. назва (танца). Дай драпака, так скача сабе туды-сюды (Піркі, Браг.). ДРАПАКІ толькі мн. граблі (жалезныя). Драпакамі добра пурэй вуцягваць (Махновічы, Маз.). ДРАПАЦЬ незак. груб. уцякаць. А чаго ты тады ад яго драпаў, калі не баішся? (Цагельня, Раг.). ДРАПАЧ м., тое, што драбка. Вазьмі драпач, паварушы зямлю пасля дажджу (Дземяхі, Рэч.). Параўн. драпкач, драчка II. ДРАПКАВАЦЬ незак. рашоціць (для тынкоўкі). Надрала дранкі, буду драпкаваць хату (Марозавічы, Б.-Каш.). ДРАПКАЧ м., тое, што драбка. Калі ўскапаюць зямлю, то яе драпкачом разбіваюць (Гармавічы, Жлоб.). Параўн. драпач, драчка II. ДРАПУНЫ толькі мн. драчоны. Сёні няўдачныя драпуны палучыліся (Макарычы, Петр.). Параўн. дран, драч II, драчонік, драчоны, дэрун, дзерун, дзярун. ДРАПЦЫ толькі мн., тое, што драбкі. Драпцамі добра бульбу насыпаць (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. драйцы. ДРАЦЦА незак. расці. Узяла парастак вінаграду, дык ён цяпер на крышу дзерэцца (Піркі, Браг.). ДРАЦЬ незак. 1. разграбаць. Куры грады дзяруць — спасу нема (Насовічы, Добр.); 2. скубсці. Хадзіла к Еве пер'е драць на падушкі (Дубрава, Петр.); 3. пяршыць. Дзярэ ў горле, а чаго — не знаю (Халочча, Чач.); 4. забіваць, рэзаць. На свадзьбе ў жэніха нявесціны госці далжны задраць кура. Ежэлі не дадуць драць, нявесце — пазор (Марозавічы, Б.-Каш.). ДРАЦЯНІК м. гаршчок (аплецены дротам). Драцянік не паб'ецца, як упадзе (Нароўля).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 106 ▶