Старонка 95
◀ / 106 ▶
ДРАБЁНКА ж. прылада (для крыцця страхі). Куды драбёнку задзелі? З чым работаць буду? (Марозавічы, Б.-Каш.). ДРАБІЛКА ж. сячкарня. Штось драбілка для сена плоха работае (Стаўбун, Ветк.). ДРАБІНА ж. лесвіца. Упаў з драбіны, то насілу ўстаў (Перароў, Жытк.); бакавіна (калёс). Наваліў сена па драбіну, а кажа, каб мякчэй было (Запясочча, Маз.). Параўн. драбы, дрябіна. ДРАБКА ж. матыка. Драбкамі капаюць бульбу (Капань, Рэч.). Параўн. драпач, драпкач, драчка II. ДРАБКІ толькі мн. вілы (для насыпання бульбы). Драбкамі бульбу выграбаюць із зямлі і наверх (Там жа). Параўн. драйцы, драпцы. ДРАБНАСЛОЙКА ж., толькі адз. від драўніны. Драбнаслойка добра на дранку; можна драць да самага стрыжня (Суткоў, Лоеўск.). ДРАБЦЫ толькі мн. прыстасаванне (для касы). Касілі драбцамі: к касе лапу с пальцамі дараблівалі, каб грэчка радкамі лажылась (Баравікі, Светл.). ДРАБЫ толькі мн., тое, што драбіна ў 2 знач. Нагрузіў дроў вышэй драб (Грушаўка, Добр.). Параўн. драбіна ў 2 знач. дрябіна. ДРАВІЦКА ж. цёлка (першага ацёлу). Той год была дравіцка, а цяпер другога цялёнка прывяла (Засінцы, Ельск.). Параўн. дровіца. ДРАВОТНІК м. дрывотня. Там дзесьці каля дравотніка яна стаяла (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. дрывятня. ДРАВЯНЫ прым. стары (пра дрэва). У нашым лесе вельмі многа дравяных дрэў (Халочча, Чач.). ДРАГАЦЬ незак. стукаць. Ён драгаў к нам, алі я не аткрыла (Ветлін, Раг.). ДРАГЛІ толькі мн. квашаніна. Драглі вунесь у сенцы, штоб застылі добрэ (Вуглы, Нар.). Параўн. дрыжая. ДРАЙЦЫ толькі мн., тое, што драблі, драпкы. Раней сыпалі бульбу рукамі, а не драйцамі (Чарнейкі, Рэч.). ДРАН м., тое, што дзерун. Драноў танюсенькіх напеклі (Заспа, Рэч.). Параўн. дзярун, драпуны, драч II, драчонік, драчоны, дэрун. ДРАНІЧНЫ прым. гонтавы (цвік). Дранічных цвікоў прывезлі, можна пачынаць работаць (Кароткавічы, Жлоб.). ДРАНКА толькі адз., тое, што дзед III. Дзеці дужа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 106 ▶