Старонка 94
◀ / 106 ▶
ДОЙКА ж. 1. даенне (кароў). Як на херме кароў многа, дык дойка пад свет (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. даярка. Я працавала дойкаю на ферме цалюткіх дзесяць гадоў (Салаўёў, Б.-Каш.). ДОЙКА ж. сасок (у каровы). Трэба карове дойкі памуць, а то вельмі гразныя (Ручаёўка, Лоеўск.). ДОЛІ прысл. унізе. Пастаў вядро долі (Быч., Карм.). ДОЛІНА ж. заліўны луг. У доліне цепер не поросла трава (Верасніца, Жытк.). ДОМКА прысл. дома. А фельшарка ўсё домку прымала (Піркі, Браг.). ДОНЦА н. ніжні слой (цыбуліны). Донца трэба зрэзаць, намачыць, а потым садзіць (Капараўка, Рэч.). ДОНЦА н. прасніца. Была б кудзелька, а донцы взаймы возьмем (Казацкія Баўсуны, Ветк.). ДОНЬКА (доня) ласк. дачушка. Мая донька, ты ж дагледзь парася ў абедзе (Заспа, Рэч.); Збегай, доня, прынясі вады (Крыўск, Б.-Каш.). Параўн. доча. ДОПІРУ прысл. нядаўна. Ён во допіру быў тут (Вуглы, Ельск.). ДОР м., толькі адз. тое, што дашчэчка. Дорам хату пакрыю. (Хойнікі). Параўн. дранка, дашчэчка. ДОСВІТКА прысл. досвіткам. Устала шчэ досвітка, глядзь — цялёнак ляжыць (Палессе, Чач.). ДОСЕЎКІ толькі мн., тое, што дасёўкі. Закончыліся досеўкі вельмі позна (Стаўбун, Ветк.). ДОСЮЛЬ прысл., тое, што дасюль. Досюль дайшлі і сталі (Запясочча, Жытк.); Як пайшлі й досюль няма (Антонаў, Ельск.). ДОЎЖ м. заткала (уваходу ў вулей). Во ета даска і ё той самы доўж (Піркі, Браг.). ДОЎЖЫК м. жарало (у калодзежы). Сама дзірка ў калодцы доўжыкам называецца (Варавікі, Светл.). ДОЎЖЫК м. доўгае бервяно (у зрубе). Пакладзем доўжык — і замочым тады (Неглюбка, Ветк.). ДОЎЖЫКІ толькі мн. гатунак (агуркоў). Доўжыкі пазней цвітуць, чым скараспелкі (Капараўка, Рэч.). ДОХТАРШАЯ ж. доктарка. Да вайны ў міне дохтаршая жыла (Бабовічы, Гом.). ДОЧА ж., ласк., тое, што донька, доня, Мая доча разумненькая, любіць мамку (Дубраўка, Добр.). ДОЧА ж. дача. Дочы такія панастроілі, люба глянуць (Піркі, Браг.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 106 ▶