Старонка 93
◀ / 106 ▶
ДЗЯРНІНА м. пласт (узаранай зямлі). Во дзярніна ўся ў зямлі (Чкалава, Гом.). ДЗЯРУГА ж. посцілка (саматканая), коўдра. Бяры дзяругу, пойдам на траву (Палессе, Чач.); Накрый дзяцей дзяругай (Неглюбка, Ветк.)/грубы саматканы матэрыял. Дзяруга, якой пол мыю, у сенях (Багуцічы, Ельск.). ДЗЯРУГА ж., лаянк. растропа. Каб цябе радзімцы забілі, дзяруга ты праклятая! (Палессе, Чач.). ДЗЯРУН м., тое, што дзерун. І ў васкрэснік зраблю дзяруноў (Буйнавічы, Маз.). Параўн. дран, драчонік. ДЗЯРУН м., зневаж. тое, што дзяркач III. Не будзь, Сашка, дзяруном (Кароткавічы, Жлоб.). ДЗЯСЛЫ толькі мн. дзясны. Дзяслы баляць, папякла (Жыткавічы). ДЗЯТЛАЎКА ж., толькі адз. канюшына (дзікая). Дзятлаўка дак белымі цветочкамі цвіце (Холмеч, Рэч.). Параўн. дзяцельнік. ДЗЯТЛІК м. шклянка (100 г). Дастаў Цімох у Юдашкінай два дзятлікі, выпіў, дак лягчэй стала (Палессе, Чач.). ДЗЯЦЕЛЬНІК м., толькі адз. тое, што дзятлаўка. Насабірай дзяцельніку трусам (Асінаўка, Светл.). ДЗЯЦІНЕЦ м., тое, што дзядзінец I. Робяць калодзец, а далей капаць не можно — робяць дзяцінец (Ручаёўка, Лоеўск.). ДЗЯЦІНЕЦ м., тое, што дзядзінец II. Цэлы тыдзень малога дзяцінец мучыў (Піркі, Браг.). ДЗЯЦІНЕЦ м. дзядзінец. Гані-ка, брат, курэй, на дзяцінец, хай травы паядзяць (Хракавічы, Браг.). ДЗЯЧЫЦЬ незак., іран. гаварыць. Можа ні так, а я ўсё дзячу (Быч, Карм.). ДЗЯЎКАЦЬ незак., груб. гаварыць (абы што). От не дзяўкай ты (Холмеч, Рэч.). ДЗЯЎЧУР м., зневаж. каханак. Дзяўчур, не хадзі за дзяўчаткамі (Дуброўка, Добр.). ДЛЯ прысл. каля. Сядзь для мяне, неслух (Насовічы, Добр.). ДМУХАЦЬ незак. чмыхаць. Перастань ты дмухаць сваім носам, надаеў ужо (Марозавічы, Б.-Каш.). ДМУХАЦЬ незак., перан. патураць. Дмухаюць на іх, так яны і не слухаюцца нікога (Пракопаўка, Гом.). ДОБРЫК м., тое, што дабрак. Набрала адных добрыкаў, буду ў пост капусту варыць (Майскае, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 106 ▶