Старонка 91
◀ / 106 ▶
шыя былі: дзыгаюць без штаноў (Палессе, Чач.); 2. бадзяцца. Увесь дзень дзыгае па вуліцы (Бабовічы, Гом.). ДЗЮБКА ж. астрыё. Трэба дзюбку натачыць (Баравікі, Светл.). ДЗЮЖЫН м. тузін. Дайце дзюжын яблак (Баравікі, Светл.). ДЗЮРКОМ (дзюрчаком) прысл., тое, што дзураём, дзуралём. Вясной тут дзюрком бяжыць (Шырокі, Б.-Каш.). ДЗЮЧЫНЫ прым., тое, што дзічыны. У бок лесу дзючыны статак пайшоў (Кароткавічы, Жлоб.). ДЗЯБЁЛЫ прым. дужы, моцны. Яшчэ зіму перазімуе — дзябёлы стары (Быч, Карм.). ДЗЯВІЧКІ толькі мн. вечарынка (перад вяселлем). Мы з сяброўкай хадзілі на дзявічкі (Зенькавіна, Карм.). Параўн. дзявічнік. ДЗЯВІЧНІК м., тое, што дзявічкі. Перад вяселлем у хаце нявесты вечарынка бывае — дзявічнік называецца (Касцюкоўка, Гом.). ДЗЯВУЛЯ ж., зневаж. дзяўчына. Такой дзявулі пара ўжо на работу хадзіць (Пясчанікі, Жытк.). ДЗЯГА м. 1. аснова (лапця). Дзягу спляцеш, а тады і ўвесь лапаць (Кароткавічы, Жлоб.); 2. лаза (для пляцення лапцей). Я набраў дзягоў і буду лапці плесці (Харомцы, Акц.). Параўн. дзяжка. ДЗЯДЗІНЕЦ м. зруб (у калодзежы). Калодзеж высах, нада дзядзінец здзелаць (Чарверня, Жлоб.). Параўн. дзяцінец. ДЗЯДЗІНЕЦ м., толькі адз. хвароба. Калі б на цябе дзядзінец падкінуўся (Бывалькі, Рэч.). Параўн. дзяцінец II. ДЗЯДЗІНКА ж. дзядзіна. Змітрачыха — ета ж мая дзяядзінка (Быч, Карм.). Параўн. дзядна, дзянна. ДЗЯДКАВАТЫ прым. з тоўстым камлём (аб дрэве). Сосны дзядкаватыя бываюць у лесе, а места дзяды называюць (Стралічаў, Хойн.). ДЗЯДНА ж., тое, што дзядзінка. Ой, дзядна мая, калі ты прыйшла? (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. дзянна. ДЗЯДОК м. апора (страхі). Дзядкі нада крапіць добра (Холмеч, Рэч.)/апора (коміна). Вазьмі жалязяку на дзядка (Быч, Карм.). ДЗЯДУН м. дзед. Унь дзядун ідзе (Неглюбка, Ветк.). ДЗЯДЫ толькі мн. чацвер (велікоднага тыдня). На дзяды са стала нічога не ўбіраюць (Беразнякі, Петр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 106 ▶