ДЗЕСЯТКА ж. дошка (таўшчынёй 10 мм). Сюды якраз улезе яшчэ адна дзесятка (Багданавічы, Карм.).
ДЗЕСЯТКА ж. участак (воранай зямлі). Трэба поле на дзесяткі падзяліць (Неглюбка, Ветк.).
ДЗЕСЯТУХА ж. свята (у дзесятую пятніцу пасля вялікадня). Мы купілі карову якраз на дзесятуху (Халочча, Чач.).
ДЗЕСЯТУХА ж. шклянка (50 г.). Гарэлку п'юць дзесятухамі (Баравікі, Светл.).
ДЗЕТУХА ж. квактуха. Дзетуха водзіць куранят (Лядцы, Светл.).
ДЗЕЎБАЛЫСНУЦЬ зак. груб. стукнуць. Маўчы, а то як дзеўбалысну па лбу ложкай (Крыўка, Раг.). Параўн. дзярбалызнуць.
ДЗЕЦІШЧА м. дзіця. Дзецішча за цябе пацапаецца — лішняя работа (Баравікі, Светл.).
ДЗЁНКА ж. дошка (кухонная). Не ведаеш, хто дзёнку ўзяў? (Нямкі, Ветк.).
ДЗЁР м., толькі адз. адзёр. Паклалі ў бальніцу, а ў яго дзёр (Малыя Аўцюкі, Кал.).
ДЗЁРКА ж., толькі адз. мука (вальцаваная). Дзёрку трэба перадзіраць (Піркі, Браг.).
ДЗІБАСТЫ прым. высокі. Яна ў цябе такая дзібастая (Піркі, Браг.).
ДЗІВАВІЖЭ прысл. зайздрасна. І сваё ўсё е, а ў чужой хаце ўсё дзівавіжэ (Махнавічы, Мазг.).
ДЗІКАР м. дзікун. Ты, як той дзікар (Неглюбка, Ветк.).
ДЗІКАР м. камень. Ты шчэ мне ліні на дзікар (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. дзічак.
ДЗІКАРЫ толькі мн. пчолы (дзікія). Дзікары самі ў падполле заляцелі (Гародзец, Гом.).
ДЗІКУН м. дзік. Дзікуны аж у гарод заходзяць (Каранёўка, Гом.).
ДЗІЧАК м., тое, што дзікар II. Дзічак халодны, дык і пара не йдзе (Кавака, Браг.).
ДЗІЧЫНЫ прым. дзікавы. Тут, наверна, дзічыны статак прайшоў (Забалоцце, Б.-Каш.). Параўн. дзючыны.
ДЗІФЦЯРЫЯ ж., толькі адз. скарлаціна. Так пячэ яго, і горла баліць. Мо дзіфцярыя? (Палессе, Чач.).
ДЗУРАЁМ (дзуралём) прысл. ручаём. Вунь як вада дзуралём льецца (Зладзён, Маз.); Дзураём бяжыць кроў з носа (Крупец, Добр.). Параўн. дзюрком, дзюрчаком.
ДЗЫГАЦЬ незак. 1. бегаць. Уперадзе дзеці дурней-
81 👁