ДЗЕВЯЦЬСІЛ м. бат. дзівасіл. Дзевяцьсіл — на горках расце, цвіце жоўтым цветам (Ручаёўка, Лоеўск.).
ДЗЕВЯЦЬСІЛЬНЫ прым. дзівасільны. Дзевяцьсільны корань у мяне ёсць (Пярэдзелка, Лоеўск.).
ДЗЕД м. прадзед. А мы бацькавага дзеда тожа дзедам завом (Насовічы, Добр.).
ДЗЕД м. сноп (першы зжаты). Першы сноп, або дзед, ставім пасерадзіне, а кругом другіе снапы, і ўсё называецца бабкай (Холмеч, Рэч.).
ДЗЕД м. бабка (з бульбы). Сёння я спяку дзеда (Неглюбка, Ветк.). Параўн. дранка I, драчонка.
ДЗЕДКІ толькі мн. чартапалох. Побацце, людзі добрыя, у адных дзедках прышоў (Падварак, Лельч.).
ДЗЕЖКА м. бочка. Муку трымалі ў дзежках такіх круглых, драўляных (Піркі, Браг.).
ДЗЕЖНІК м. века (дзяжы). Таня, ідзі накрый дзежнікам дзежку (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. дзяжнік.
ДЗЕЙКАЦЬ незак. распускасць (чуткі). Дзейкаюць, што грошай дабавяць (Неглюбка, Ветк.).
ДЗЕЛЬ прысл. дзе-небудзь. Ты дзель назбірай груш і яблык і нахавай (Хойнікі).
ДЗЕЛЯНКА ж. свежына (што даюць суседзям). Занясі дзелянку Хадоры (Жлобін). Параўн. дзялёнка.
ДЗЕРАВЕНЕЦ м. вясковец. Дзеравенцы цяпер не хужай гарадскіх жывуць (Воранаўка, Карм.).
ДЗЕРАВО н. скабка. Выцягні мне дзераво (Вуглы, Ельск.).
ДЗЕРАВЯНІКІ толькі мн. калодкі драўляныя (абутак). Я такіх дзеравянікаў ужо не насіў (Багданавічы, Карм.). Параўн. дэраўянікі.
ДЗЕРБАЛЫЗНУЦЬ зак., іран. выпіць (гарэлкі). Залішне дзербалызнуў ты сёння (Камсамольскае, Рэч.).
ДЗЕРБІНА ж. аблога. Дзербіна дзеда Якава зарасла карчамі (Пагоннае, Хойн.).
ДЗЕРГАЧ (дзеркач I) м. драч. Дзергач дзярэ — агонь кладзе, агонь патух — дзергач папух (Піркі, Браг.); Е такія птушкі дзеркачы (Холмеч, Рэч.). Параўн. дзяргач, дзярун.
ДЗЕРГАЧ м. венік (змецены). Пашаруй падлогу дзеркачом (Холмеч, Рэч.). Параўн. драч 1, дзяркач.
ДЗЕРУН м. дранік. Дзеруны са смятанай вельмі смачныя (Вуглы, Ельск.). Параўн. дзярун, дран, драчонік.
81 👁