цёткі двойня радзілася (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. двайнюкі.
ДВОЙНЯ ж., тое, што двайнюк. У мяне на градзе ёсць некалькі двойняў (Забалацце, Раг.). Параўн. двайняты.
ДВОРАК м. дварышча. А я на дворку стаяла, калі ён прышоў (Піркі, Браг.).
ДВУСЦЕНКА ж. павець. Двусцёнка — ета калі адна сцяна і крыша над ёй паміж двума будынкамі (Пярэдзелка, Лоеўск.).
ДВУХГАДАВІК м. двухгадовы (конь). Першы раз сёння паставіў у плуг двухгадавіка (Б.-Крушынаўка, Раг.).
ДВУХКАТНЫ прым. двухсхільны. Ды бываюць аднаскатныя, двухскатныя стрэхі (Піркі, Браг.).
ДВУХКВОРТАВЫ прым. двухстворкавы. У Тані нашай двухквортавыя дзверы (Кароткавічы, Жлоб.).
ДВУХРАДКА ж. гатунак (ячменю). У нас во двухрадку пасадзілі. Нічога, добры ячмень (Калінін, Хойн.).
ДВУХРОЖНЫЯ прым. двухрогія. Двухрожныя вілы не для навоза, а для сена (Піркі, Браг.).
ДЖАНЫ прым. кволы. Хлопчык у цябе такі джаны, што саломінай зламаеш (Грушаўка, Добр.).
ДЖОГАЛА н. крэсіва. Дай-ка джогала свайго, а то маё падмачыў (Барталамееўка, Ветк.).
ДЖОГАЦЬ незак. скакаць, сваволіць. Цішэй ты там, а то джогае, аж хата ходарам ходзіць (Быч, Карм.).
ДЖЫГАЛА н. шыла, швайка. Усе кагалам, і бацька з джыгалам (Грушаўка, Добр.).
ДЗВЕНАЦЦАЦЯРЫК м. 12-лінейная лямпа. Дзвенаццацярык — ета ўжо такая бальшая лампа (Піркі, Браг.).
ДЗВЕНЬКАЦЬ незак. назаляць. Што ты дзвенькаеш? Што ты душу матаеш (Камаровічы, Петр.).
ДЗЕВЯТКА ж. каса (на 9 далоней). Ты дзевятку вазьмі, зручней (Марозавічы, Б.-Каш.).
ДЗЕВЯТНІК м. (дзевятуха ж.). Абрадавае свята (у дзевяты чацвер пасля вялікадня). Дзевятнік як прыдзе, дык яшчэ цяжэй становіцца (Баравікі, Светл.); На дзевятуху ў лесе знойдзеш дзевяць чарнічын (Баравое, Лельч.).
ДЗЕВЯЦІНЫ толькі мн. памінкі (на дзевяты дзень пасля пахавання). Сёння дзевяціны па майму суседу (Неглюбка, Ветк.).
86 👁