Старонка 87
◀ / 106 ▶
ДВАЙНІК м. 1. яйцо (з двума жаўткамі). Мая кура маладзенькая ўвесь час нясе двайнік (Завайць, Нар.); У нікаторых яйках часта бываюць двайнікі (Халочча, Чач.); 2. дрэва (з двума стваламі). Вырас двайнік, прышлося піліць дрэва (Бабовічы, Гом.). ДВАЙНІК м. від рубанка. Бяры двайнік, стругай, толькі адчапіся (Піркі, Браг.). ДВАЙНІЧОК м. гаршчочак-спарыш. Два гаршчочкі злітыя вместа завуцца двайнічком (Асінаўка, Чач.). Параўн. двайнючка, двайняты I. ДВАЙНЁВЫ прым. двайны, здвоены. Двайнёвы гурок, як два разам (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. двайнясты. ДВАЙНЁВЫЯ наз. блізняты. У яе ж двайнёвыя, трудна сарудаваць з імі (Быч, Карм.). Параўн. двайнюкі, двойня I. ДВАЙНЮК м. гурок (здвоены). Глянеш, а вон тэй зросся з гэтым — двайнюк (Багданавічы, Карм.). Параўн. двайняты II, двойня II. ДВАЙНЮКІ тое, што двайнёвыя. У мае сястры нарадзіліся двайнюкі (Неглюбка, Ветк.). Параўн. двойня, I. ДВАЙНЮЧКА ж., тое, што двайнічок. Пастаў двайнючкі на прыпечак (Багданавічы, Карм.). Параўн. двайняты I. ДВАЙНЯК м. двайнік (двухпудовая гіра). Ды ён двайняк адной рукой, а ты — пудовая! (Кароткавічы, Жлоб.). ДВАЙНЯСТЫ прым., тое, што двайнёвы. Для хаты нашай двайнястае дрэва (Неглюбка, Ветк.). ДВАЙНЯТЫ I толькі мн. гаршкі-спарышы. Пастаў у печ, донька, двайняты (Піркі, Браг.). Параўн. двайнічок, двайнючка. ДВАЙНЯТЫ II толькі мн., тое, што двайнюк. На градзе багата гуркоў-двайнят (Залессе, Чач.). ДВАНАЦЦАЦІРУЧКА ж. каса (на 12 далоней). Узяў у суседа дванаццаціручку (Піркі, Браг.). ДВАЯК м. вілы (двухрогія). Ты паклаў дваяк на воз? (Майскае, Жлоб.). ДВАЯРУЧНІК м. рубанак (з двума ручкамі). У магазін прывезлі дваяручнікі (Баравікі, Светл.). ДВОЙКІ толькі мн. здвоеныя (сляды зайца). Во касы ўцякаў: двоек наставіў, такія роўненькія (Ручаёўка, Лоеўск.). ДВОЙНЯ I толькі адз., тое, што двайнёвыя. У маёй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 106 ▶