ДАЎБАНКА ж. лодка. Учора прыцягнуў сабе дуб, буду новую даўбанку дзелаць (Шохаўка, Чач.). Параўн. дуб у 1 знач.
ДАЎБЕНЬКА ж. памянш. да даўбня, таўкачык. Дзе даўбенька, што бульбу таўклі (Ст. Краснае, Рэч.).
ДАЎБЕШКА ж. таўкач. Удар мне кабана даўбешкай, а шыла я сам уваткну (Асінаўка, Светл.). Параўн. даўбня.
ДАЎБІЦЬ незак. дзяўбці (аб птушках). Насып пшаніцы курам, хай даўбуць (Дзям'янкі, Добр.); даўбці. Дзіркі трэба даўбіць (Піркі, Браг.).
ДАЎБНЯ ж. тое, што даўбешка. Дурань стары: тукае даўбнёй, нібы ў ступу (Неглюбка, Ветк.); зневаж. чалавек (нязграбны). Чаго ён з гэтай даўбнёй жыве? (Насовічы, Добр.).
ДАЎГАЛЫГІ прым., зневаж. даўганогі. Я б можа і пайшла за яго, но ён такі даўгалыгі (Ветлін, Раг.).
ДАЎГАМУДЫ прым., зневаж. даўгатвары. Такі ўжо даўгамуды, не дай госпадзі (Неглюбка, Ветк.).
ДАЎГІ прым. доўгі, высокі. Які хлопец даўгі выцягнуўся (Неглюбка, Ветк.)
ДАЎГУНЕЦ м. гатунак (агуркоў). Мо дасі мне насення даўгунцоў? (Даманавічы, Калінк.).
ДАЎНЕННА прысл. даўно (вельмі). Я ўжо даўненна хадзіла ў клуб (Дуброўка, Добр.).
ДАЦЦА незак. удацца. Даўся нейкі лізбень: ні туды ні сюды (Востраў, Раг.).
ДАЧКА ж. участак (сенажаці, поля). Сёлета далі дачку далёка (Неглюбка, Ветк.).
ДАЧУЦЦА зак. даведацца. Дачуўся ўсіх навасцяў (Лукі, Жлоб.).
ДАШЧАНІК м. бочка (драўляная). Дашчанікі скрозь былі вялікія (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. дашчанка ў 1 знач. дашчань.
ДАШЧАНКА ж. тое, што дашчанік. Пасадзіла дашчанку жыта (Дзякавічы, Жытк.). Параўн. дашчань; дашчанік (лодка). Пакатаемся давай на дашчанцы (Уб.-Рудня, Лельч.).
ДАШЧАНЬ м. бочка (для салення гародніны). Паехалі к Ніне, а там на дашчань гавораць шчань (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. дашчанік, дашчанка ў 1 знач.
ДАШЧЭЧКА ж. гонта. Крыюць і дашчэчкай і шыферам; чым зможам, тым і крыем (Косаль, Карм.). Параўн. дор, дранка II.
87 👁