Старонка 85
◀ / 106 ▶
было ўжо дапэўніцца, што б другі раз не ісці (Дзвіжкі, Ельск.). ДАРАЗУМІЦЦА зак. дадумацца. Іду: што такое? Не даразумлюся ніяк (Быч, Карм.). ДАРОЖКА ж. сцежка. Ідзі вон той дарожкай (Кароткавічы, Браг.)/разора. А паміж радамі дарожку астаўляюць (Сямёнаўка, Рэч.). ДАРОЖКА ж. 1. палавік. Ідзі павыбівай дарожкі (Аравічы Хойн.)/сурвэтка. Вышытую дарожку на дыван ложаць (Багдановічы, Карм.); 2. спосаб вязання. У дарожку мы чулкі вяжам (Каравацічы, Рэч.). ДАРОЖКА ж. снасць (рыбалоўная). Дарожка таксама з кручкоў робіцца (Піркі, Браг.). ДАРОЖКА ж. фігура гапака. Адзін выйдзе мужчына і танцуе: дарожка — скача так у прысядкі (Піркі, Браг.). ДАРЭМ прысл. дарма. Дарэм, ой, саўсім дарэм узяла (Холмеч, Рэч.). ДАСАДЗІЦЦА незак. журыцца. Дасадзіцца нешта чалавек (Баравікі, Светл.). ДАСВЕТАК м. (дасвецце н.) досвітак. Бачыш, ужо дасветак (Піркі, Браг.); От як мы сёння рана паўставалі — у дасвецці (Холмеч, Рэч.). ДАСЕЎКІ толькі мн. заканчэнне (сяўбы). Ужо на дасеўкі Васіль вярнуўся дадому (Баравікі, Светл.). ДАСКА ж. 1. дошка. Прынёс дамоў даску. А на верх палажылі абразаныя доскі (Халочча, Чач.)/дошка (пральная). Каб вымыць добра, на досцы тры (Залессе, Чач.); 2. клетка (грудная). Во, баліць грудная даска (Залессе, Чач.). ДАСТАВАЦЬ незак., перан. даганяць. Хутка ты таго зайца дастанеш (Баравікі, Светл.). ДАСУЖЫ прым. шустры. Новы настаўнік такі дасужы (Дуброўка, Добр.). ДАСЮЛЬ прысл. да гэтага месца, часу. Як дасюль дайшоў — ні з места (Насовічы, Добр.); Паехаў мой хлопец, і дасюль пісьма няма (Насовічы, Добр.). Параўн. досюль. ДАТЫКАЛЬНЫ прым. датканы. Вось як вяжацца датыкальнае палатно (Кароткавічы, Жлоб.). ДАТЫКАЦЬ незак. заканчваць (ткаць). А мы ўжо свае кросны датыкаем (В. Стралкі, Раг.). ДАТУМКАЦЦА зак. дадумацца, здагадацца. Пакуль я датумкаўся, а яго и след прастыў (Быч, Карм.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 106 ▶