Старонка 84
◀ / 106 ▶
ДАКУТНА прысл. дакучліва. Так дакутна на душэ — хоць утапіся (Палессе, Чач.). ДАЛЕТАШНІ прым. мінулагодні. Далёташняй зімой у Брагінскім раёне быў ды не заехаў (Піркі, Браг.). ДАЛІНА ж. толькі адз. роўная прастора зямлі. Ад вёскі да самага лесу даліна (Кароткавічы, Жлоб.). ДАЛОНЯ ж. далонь. У мяне далоня ўжо ўся ў маршчынах (Рафалаў, Браг.). ДАЛОЎКА ж. падлога. Як ілле да самай далоўкі прыгнула міску (Піркі, Браг.); Не стаў дзіця на далоўку (Пракопаўка, Гом.). ДАЛЯЧЭЗНА прысл. далёка (вельмі). Ён ад нас далячэзна жыве (Дубраўка, Добр.). ДАМАВІНА ж. труна. Сам сабе дамавіну Дзюдзюн зрабіў (Пясчанікі, Жытк.). ДАМАВЫ наз. дамавік. Раней людзі ў дамавога верылі (Зенькавіна, Карм.). ДАМАВУХА ж. гаспадыня (дамашняя). Усё лета за дамавуху была (Нямкі, Ветк.). ДАМЕР м. участак (прысядзібны, дабаўлены). На дамёры такая бульба харошая (Стаўбун, Ветк.). ДАМОЎКА ж. дом. Наша дамоўка далёко (Н. Гута, Гом.); Ідзе і не пазнае сваёй дамоўкі (Піркі, Браг.). ДАМОЎКА ж. мыш (дамашняя). Дамоўка пераносіць заразныя балезні (Літвінавічы, Карм.). ДАМОЎКІ прысл. тое, што дадомку. Ідзі, мама, дамоўкі (Насовічы, Добр.). ДАНОСЧЫВАСЦЬ толькі адз. гаўканне (паляўнічага сабакі на звера). Яго даносчывасць вельмі мне ў ахоце памагае (Піркі, Браг.). ДАНУТКА выкл. Што ты! Данутка! Не верыцца зусім (Ветлін, Раг.). ДАПАСЦІ зак. 1. дабрацца. Дапалі аж да Прыпяці й найшлі сена (Хойнікі); 2. натрапіць. Ніяк не дападу сабе на спадніцу краму (Крыўск, Б.-Каш.). ДАПАШКІ толькі мн. заканчэнне (ворыва). Дапашкі вось і к канцу падходзяць (Зенькавіна, Карм.). ДАПІНАЦЦА незак. цягнуцца. Будзем дапінацца вобраць (Быч, Карм.). ДАПОЛКІ толькі мн. 1. заканчэнне (праполкі). Даполкі тады ўжо, калі баразна ці дзве засталіся (Касцюкоўка, Гом.); 2. святкаванне (заканчэнне праполкі). Даполкі ў нас не празнавалі (Там жа). ДАПЭЎНІЦЦА зак. пераканацца, упэўніцца. Трэба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 106 ▶