Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
абрэзкі за гароды, лучай бы палілі (P.-Каменева, Лоеўск.); Надзеў на ногі абрэзні (Ухаў, Ветк.). Параўн. апоркі. АБСКРАБАЦЬ незак. аскрабаць. 3 маладой картошкі лушпайкі не лупілісь, дак абскрабалі (Рудня Антонаўская, Калінк.). АБСУНУЦЬ зак. абмазаць. Тося і каленкі абсунула ў зелень (Палессе, Чач.). АБТОРКАЦЬ зак. паабтыкаць. Дзве грады абторкала, шчоб куры ні лезлі (Піркі, Браг.). АБУРЫНЫ толькі мн. мякіна. Абурыны коням аддаюць, мешаюць для корму (Холмеч, Рэч.); Абурын багата асталося, зграбі ў кучу (Пагоннае, Хойн.). АБУРЭННІ толькі мн. салома (пасля малацьбы). Абурэнні худобе даюць (Холмеч, Рэч.). Параўн. амялля. АБУЯЦЬ зак. абвязаць. Шпігатам абуяюць і ў печку (Холмеч, Рэч.). АБШЧАПІЦЬ зак. 1. ахапіць рукамі. Абшчапіла так крэпка ручкамі, што і ручкі пабялелі (Гарадзец, Раг.); 2. ачапіць, акружыць. Калі фашысты ўрвалісь у нашу вёску, то глаўны іх загадаў абшчапіць вёску і праверыць, ці ёсць у хатах мушчыны (Заспа, Рэч.). АБШЫВАНА (абшыванка) ж. лодка. Мікола ўжо другую абшывану зрабіў (Перароў, Жытк.); Добра апшыванка, і сена, і дровы прывязеш (Аравічы, Хойн.); Caдзіцесь у абшыванку, перавязу (Азяраны, Раг.); На абшыванцы ад'ехалі мы ад плыта (Баравікі, Светл.). АБЫДЗЕННІЧАК м. смятана (густая). Снімеш ложачку абыдзённічку дый у боршч (Неглюбка, Ветк.). АБЫКОНКІ (абыкончыны) толькі мн. тое, што абаконкі. Стаўні, ці абыконкі, называюць (Карма, Добр.); Мы на ноч закрываем абыкончыны (Пракопаўка, Добр.). АБЫРАЦЬ зак. 1. падужэць. Сяргей быў такі забіты, а ціпер абыраў, дак i другіх дзіцей етаў забіджаць (Грушаўка, Добр.); 2. разбагацець. Ужо і наш Іван абыраў, хату стаўляе (Горваль, Рэч.). АБЭЛДУХ м., груб. дурань. Гэты абэлдух усіх курэй мне разагнаў (Горваль, Рэч.). АБЯЗГРОШЫЦЦА зак. застацца без грошай. Абязгрошылася я аканчацельна (Піркі, Браг.). АБЯЧАЕК м. абруч. Патрэбна абячаек надзець, бочка рассыпаецца (Рудня Чач.); Абячайкі парассохлісь (Заспа, Рэч.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
27 👁
 ◀  / 106  ▶