(Баравікі, Светл.); Аборнікі калісь болей дзелалі, а сёння не так (Кароткавічы, Жлоб.).
АБОРЫНА ж. абора. Дзе то аборына задзелася? (Харомцы, Акц.); Як пачнеш аборыны раскручваць, дык непрывычны i заплутаецца, доўгія дужа былі (Бяяяўка, Чач.).
АБПАРАК м. венік (спараны). Абпарак быў нарасхват у лазні (Лучын. Раг.); Етым абпаркам шчэ можна добра папарыцца (Кароткавічы, Жлоб.).
АБПІНАТКА (абпінка) ж. тое, што абвязанка. У мене ёсць адна абпінатка, дай хваціць (Кавакі, Браг.); Вазьмі абпінатку, а то змерзнеш за дарогу (Крыўск, Б.-Каш.); У хаце абпінка трэба (Паганцы, Светл.).
АБРАБОТ м. апрацоўка. Іструб здзелан, цяпер трэба за абработ брацца (Косаль, Карм.).
АБРАДЗІЦЦА I зак. нарадзіць (дзіця). Твая нявестка шчэ не абрадзілася? (Асінаўка, Светл.).
АБРАДЗІЦЦА II зак. прыбрацца. Бач ты, як нашы дзеўкі абрадзіліся (K. Балсуны, Ветк.).
АБРАЗАЦЬ зак. абіраць (бульбу). Не абразайце так шалупкі, а то будзе бульба мучная (Неглюбка, Ветк.).
АБРАЗНОЕ прым. часанае (бервяно). Падзяржы пакуль абразное (Халочча, Чач.); 3 абразных бярвенняў добрую хату паставіў сабе Сцяпан (Шуты, Ельск.).
АБРАКАЦЦА незак. даваць (зарок). Абракалася не есці, не рабіць у свята (Гарывада, Рэч.).
АБРАМЯНІЦЬ зак. пачакаць. Абрамяні троцікі, я скора прыду (Белы Пераезд, Петр.).
АБРОК I м. корм (у дарогу для каня). Едзіш у дарогу, бяры аброк (Стаўбун, Ветк.); Едучы ў дарогу, бяры аброк каню і сабе (Астрагляды, Браг.).
АБРОК II м. ахвяраванне (для царквы). Каб зняць з сябе грэх, трэба абізацельна даць аброк (Баравое, Лельч.); Мы калісь давалі ў царкву аброк: хто рушнік, хто палатно, а хто грошы (Быч, Карм.).
АБРУСАК м. абрус. Што на стол засцілаюць! Няма абруска люцкага (Рафалаў, Браг.).
АБРУЧЫ толькі мн. шляк. Плацце расшыла абручамі (Харомцы, Акц.).
АБРУЧЫК м. пяльцы. Такі быў добры абручык, дак нада ж зламаць (Каравацічы, Рэч.); Такі ж харошанькі абручык здзелаў (Халочча, Чач.).
АБРЭЗКІ (аброзні) толькі мн. атопкі. Абрэзкі ўжэ стары ня мог насіць (Крупейкі, Лоеўск.); То ж кідаюць
34 👁