АБЛЕТАЎНІК (аблетнік) м. дровы (пералетаваныя). Аблетаўнік добра гарыць (Хвойнае, Хойн.); У нас аблетнік тожа трохі ёсць (Быч, Карм.).
АБЛЁТ м. вылет (пчол пасля зімы). Чагось позна быў аблёт пчол (Марозавічы, Б.-Каш.); Першы аблёт пчолы пачынаюць весной, як трохі снег сойдзе (Заходы, Лельч.); Дней праз пяць-шэсць матка маладая крэпне i вылетае з вулля на аблёт (Баравікі, Светл.).
АБЛОЖНІК ж. дождж (бесперапынны). Абложнік заклаў на цэлы дзень (Лучын, Раг.); Ну, лёг абложнік, цяпер не выйдзеш цэлую нядзелю {Янова, Ветк.).
АБЛУТКІ толькі мн. бліны. Аблуткоў напякла (Харомцы.Акц.).
АБЛЯМОЎКА ж. тое, што абдзёлка. Аблямбука ў кажуху ў цябе нейкая дабрэнная (Харомды, Акц.).
АБМАЛОТКІ толькі мн. дамалоткі. Абмалоткі закончылісь, жыта ў авін насадзілі (Крупец, Добр.); На абмалоткі ў нас учора ўсе выйшлі (Баравое, Лельч.).
АБМАТАНКА. ж. тое, што абвязанка. Нясі-ка сюды абматанку, хай во людзі паглядзяць (Р.-Барталамеева, Чач.).
АБМАТАЦЬ зак. перан. абдурыць, абмануць. Дарма што такі, а ўсіх абматуе (Быч, Карм.). Параўн. абмахлерыць.
АБМАХЛЕРЫЦЬ зак. тое, што абматаць. Я іх усіх абмахлерыла (Піркі, Браг.).
АБМЕТЛЮВАЦЬ зак. абмятаць. Я ету прарэску абметлюю (Быч, Карм.).
АБМЕЦІ толькі мн. адыходы (збожжа пасля абмалоту). Аўсяныя абмеці добра ядуць коні (Заспа, Рэч.).
АБМЕЦІЦА ж. тое, што абачайка ў 2 знач. Абмеціцу з дзерава або жэсці робяць (Холмеч, Рэч.). Параўн. абечак, абечайка,абічайка, абячэйка.
АБМЫЛАК м. змылак. Во толькі абмылак астаўся (Жгунь, Добр.).
АБМЫЛКІ толькі мн. вада (пасля мыцця бялізны). Асталіся абмылкі ў начоўках (Забалацце, Раг.); Вылі абмылкі i налі чыстай вады (Там жа); Абмылкамі добра мыць мост, калі вельмі гразны (Бабовічы,Гом.).
АБОРКА ж. матузок, завязка (у кашулі). Аборкі прышывалі, каб цясней служыў каўнер: хочаш, зробіш слапчэй — як захочаш (Харомцы, Акц.).
АБОРНІКІ толькі мн. лапці з вяровак. Аборнікі часцей за ўсё былі з вяровак, але маглі быць і з канапель
34 👁