Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
як і дажынкі: жаці канчаюць, жніво памінаюць, віном запіваюць (Касцюкоўка, Гом.); Закончым абжынкі i нясом дамоў пучочкі жыта (Крупец, Добр.). АБЗОЛ м. абалона. У дрэве зразу відзен абзол (Heглюбка, Ветк.); Абзол лягчэй усяго зняць (Піркі, Браг.). АБІРКІ толькі мн. тое, што абборкі. Абіркі ў нас, калі канчаем браць, а ета бывае ў аўгусці (Быч, Карм.); Калі лён ужэ абяруць, дык гуляюць абіркі (Касцюкоўка); Уся сям'я была на абірках (Багданавічы, Карм.). АБІЦІК м. гладыш. Абіцік — ета гладышка з адбітым рылам (Азяраны, Раг.); Злей верх у абіцік (Там жа). АБКАЦІЦЦА зак. ашчаніцца. Сучка абкацілася ў полі, а потым перанесла сабачанят (Баравікі, Светл.). АБКЛАДКА ж. тое, што абдзелка. Цішэй кідай, а то абкладку ўсю заляпаеш (Бяляўка, Чач.). АБКОПКІ толькі мн. дакопкі. Абкопкі былі, толькі я іх не гуляла (Крупец, Калінк.); Хадзіде, бабы, на абкопкі, па карзіні бульбы дадуць (Неглюбка, Ветк.). АБКОСКІ толькі мн. дакоскі. Сёння закончылі касьбу, абкоскі зрабілі (Неглюбка, Ветк.). АБКРАЎЗАЦЬ зак. пакараціць. Анюта, ты троху абкраўзай сваю сукенку (Глушкавічы, Маз.)/завузіць. Я дала пашыць каптанчык, так яна абкраўзала, глядзець не на што (Буйнавічы, Лельч.). АБКРЫВАХА ж. тое, што абвязанка. У мяне добрая абкрываха (Заходы, Лельч.); Абкрывахай накрыюся і пайду (Там жа). АБКРЫЦЬ зак. завязаць. На свята апкрый прыгажэйшую хустку (Раманавічы, Гом.). АБЛАЖЫЦЬ зак. палажыць. Дзе ж ета я свой ключ мог аблажыць (Быч, Карм.). АБЛАМ м. аблава. Быў аблам на ваўкоў (Неглюбка, Ветк.). АБЛАТАШЫЦЬ зак. 1. абарваць (садавіну, гародніну). Ганна, глядзі свой сад, бо ўчора хлопцы сабраліся аблаташыць (Антонаў, Ельск.); Хлопцы з пасёлка за ноч дзве яблыні аблаташылі (Асінаўка, Светл.); Так і глядзі, бо аблатошаць грады ці сліўкі абарвуць (Зарэчча, Жлоб.); 2. абабраць, аграбіць. Ён жа аблатошыў сваю жонку да ніткі і ўсё прапіў (К. Балсуны, Ветк.). АБЛЕТАВАНЫ пералетаваны (пра дровы). Ета ўжэ дровы аблетаваныя: паліжалі ўсе лета, а ціпер мы іх палім (Палессе, Чач.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
41 👁
 ◀  / 106  ▶