АБДЗЕРКІ толькі мн. кудзеля (з дрэннага лёну). Прала абдзеркі (Махнавічы, Маз.). Параўн. абдзіркі ў 1 знач.
АБДЗЁРКІ шатроўка. У нашым ветраніку абдзёркі не дзелалі, у Злобін вазілі (Кароткавічы, Жлоб.).
АБДЗІРАНЕЦ м. абадранец. Дзе не патрэбна цегаецца, абдзіранец (Крыўск, Б.-Каш.); Пасля смерці Гашкі ён стаў абдзіранцам (Шырокі, Б.-Каш.).
АБДЗІРАЧНЫ (абдзіркавы) прым. ніткі (з дрэннай кудзелі). Абдзірачныя ніткі някрэпкія (Ст. Буда, Б.-Каш.); Аснову зраблю з абдзіркавых нітак (Дземяхі, Рэч.).
АБДЗІРКІ толькі мн. 1. адыходы (з лёну). Калі лён труць, а потым чэшуць грабёнкай, на ёй астаецца кужаль, адпадаюць абдзіркі (Баравікі, Светл.); Абдзіркі абдзіраюць на грэбень (Палессе, Чач.) /тoe, што абдзеркі. 3 паганага лёну дак і абдзіркі няважные (Грушаўка, Добр.); Сядзіць і прадзе абдзіркі (Перароў, Жытк.); Абдзіркі пасля часання прадуць на мяшкі (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. зрэб'е. Абдзіркі пойдуць на мешкі, на анучы (Прудок, Калінк.); 3. лупіны. Ты ж абдзіркі ад картопляў пакідай у кацёл і пастаў у печ, каб яны зварылісь на абед парасяці (Заспа, Рэч.).
АБДЗІРКОВЫ прым: зрэбны (npa палатно). Абдзірковае палатно мы ткалі з Ганнай (Пагоннае, Хойн.).
АБ’ЕДДЗЕ толькі адз. аб'едкі. Сена добрае, так аб'еддзя німа нісколькі (Грушаўка, Добр.).
АБЕДНІК м. гаршчок. Абеднік кашы наварыла, і ніхто не еў яе (Заспа, Рэч.); Наварыла абеднік супу (Ломыт, Хойн.).
АБЕЧАК м. тое, што абачайка ў 2 знач. Абечак з дуба ці граба, штоб мол не вусупаўся (Іванаўка, Хойн.); Нізкі абечак у нашых жорнах: мука высыпаецца (Навінкі, Калінк.).
АБЕЧКА м. тое, што абачайка ў 1 знач. Рашотка ў мяне ёсць да вот абёчка німа (Тульгавічы, Хойн.)/тое, што абачайка ў 2 знач. Абечка — ета дзераўяная часць мельніцы для таго, шоб мука не высыпалась (Маркавічы, Гом.); 2. века (дзежкі). Абечка з дзежкі паламалася (Ломыш, Хойн.); Добрае абечка зрабіў мне Апанас, а то не было чым накрыць мне дзяжу з хлебам (Заспа, Рэч.).
АБЖЫНАК м. дажынкі. Абжынак дзелаюць на полі і хлеб звозяць (Неглюбка, Ветк.). Параўн. абжынкі.
АБЖЫНКІ толькі мн. тое, што абжынак. Абжынкі,
44 👁