Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
таццца. А чаму не абапнуцца добра, гэта ж не на гулянку ідзеш (Перароў, Жытк.). АБАРАЦ м. доўбня. Абарцам дзелаюць усё, што i малатком; ім усё забіць можна (Халочча, Чач.). АБАСНАВАЦЬ зак., спец, аснаваць. Учора ужэ абаснавалі хату (Суткоў, Лоеўск.). АБАЧАЙКА (абечайка, абічайка, абячайка) ж. абечак (у сіце). Абечайка абы з якога дзерава — найбольш з смаловага (Холмеч. Рэч.)/абечак (у жорнах). Ето, коб мука не вусупалася—абечайка (Заходы, Лельч.); Абечайка прыбіта з жалеза, бляшка ўкругавую, штоб не сыпалася зерно (Марозавічы, Б.-Каш.); Абічайка затрымлівала муку ў жорнах (Залессе, Чач.); Абячайкі парассыхаліся (Заспа, Рэч.). Параўн. абечак, абмеціца. АББІВАЛА м. лодар, гультай. I ў каго ты ўдаўся? Такі аббівала (Салтанаўка, Б.-Каш.); Дакуда ты, аббівала, ліжаць будзіш (Зялёныя Лукі, Гом.). АББІВАЛКА ж. пранік для малацьбы. Аббівалка вон ляжыць, бяры да аббівай проса (Багданавічы, Карм.); Аббівалку з бярозы робяць (Там жа). АББОРКІ толькі мн. заканчэнне (уборкі лёну). Сёння ўжэ абборкі выбралі (Неглюбка, Ветк.). Параўн. абіркі. . АБВЕРЧАНКА ж. хустка (сярэдняга памеру). Пойдзем у лес, вазьмі з сабой абверчанку (Стаўбун, Ветк.). Параўн. абвязка, апіналка, апінанка. АБВІХНУЦЬ зак. абвярнуць, абгарнуць. Абвіхнуць яблыні нада на зіму, а то вымерзнуць (Грабаўка, Добр.). АБВЯЗАНКА ж. хуста (цёплая). Вазьмі абвязанку, бо холадна (Хвойнае, Хойн.). Параўн, абкрываха, абматанка, абпінатка, абнінка. АБВЯЗКА ж. тое, што абверчанка. Вось гора, ніколі сваю абавязку не завяжа, усё маю цягае (Бяляўка, Чач.). АБВЯНЧАЦЬ зак. аббегаць. Цэлы дзень не була дома, мабуць абвенчала ўсе село (Махнавічы, Маз.). АБГАРОДКА ж: загарадка. Пералезь праз абгародку (Неглюбка, Ветк.). АБГАЧКОЎВАЦЬ незак. матычыць. Дачка з маткай пайшлі бульбу абгачкоўваць (Карма, Добр.). АБДАЦЬ зак. абліць. Нас сёння дужа дождж абдаў (Салтанаўка, Б.-Каш.). АБДЗЕЛКА ж. абшыўка. Каб не ўцепалась, зрабі абдзёлку (Хойнікі). Параўн. абкладка, аблямоўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
48 👁
 ◀  / 106  ▶