Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
II. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ* А АБ у прыназ. Аб той час не гаварыў (Ухаў, Ветк.). АБАБАК I м. 1. абабак, падбярозавік. Знайшоў пад бярозаю абабак (Дубраўка, Добр.); Абабкі мы збіраем нароўні з баравікамі (Бабовічы, Гом.); 2. перан. ціхі чалавек. A ён ціхі, як абабак (Дубраўка, Добр.). АБАБАК II м. укладка сена, збожжа на полі. Складзі сена.ў абабак, а то дождж пойдзе (Башыца, Б.-Каш.); Жыта ў абабках дасохне (Кабанаўка, Жлоб.). АБАБАЧКА ж. памянш. да абабак II. Жыта добрае ў мяне было: усё поле абабачкамі абставіла (Кароткавічы, Жлоб.). АБАБРАЦЬ зак. 1. зняць. Я ўчора два pai абабраў (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. абкрасці. Хтосьці хацеў абабрадь краму (Перароў, Жытк.); Злодзей аббярэ, то хоць вуглы астануцца (Там жа). АБАДВА лічэбн. абодва. А мае паразіты абадва дранікаў не ядзяць (Крыўск., Б.-Каш.). АБАКЕНКІ (абаконкі, абаконіцы) толькі мн. аканіцы. Ой, бабы, сёння вецер аж абакенкі ірвець (Крыўск, Б.-Каш.); Учора ўжэ i абаконкі пакрасілі (Бабовічы, Гом.); КалІ будзеце ставіць абаконіцы? (Бывалькі, Лоеўск.). Параўн. абыконкі, абыкончыны. АБАЛОН м. ствол дрэва. У мене на гародзе абалон стаяў, дак бурай зламіла (Холмеч, Рэч.). АБАЛАЧОК м. воблачка, хмурынка. Хоць абалачок i невялікі, а дождж добра пакапаў (Заспа, Рэч.). АБАПАЛАК м. аполак. Падай мне той абапалак, ён на зямлі ляжыць (Халочча, Чач.). АБАПНУЦЦА зак. накрыцца хусткай. Трэба абапнуцца хусткаю, а то будзе холадна (Перароў, Жытк.); Канаплянкай абапнешся i добра (Рафалаў, Браг.)/уху- ____________ * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: Рудакоўская 3. A., Янкова T. C. (літару A), Мядзведзева B. L, Цэхановіч Л. В. (Б), Даўгяла Г. А., Ляшчынская В. А. (В), Горленка В. А., Лявончанка Д. A. (Г), Анічэнка Ул, B., Беліч Ул. Л. (Д). m 11 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
54 👁
 ◀  / 106  ▶