Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
АВАД м. авадзень. Авад бывае розны: і конскі, і авечы бывае (Піркі, Браг.); Гэтым летам авадоў было мала (Асінаўка, Светл.). АВЕЧАЧКА I ж., памянш. да авечка. Авечачкі мае, хадзіце сюды (Сівенка, Ветк.). АВЕЧАЧКА II ж. кветка вярбы. Авечачкі на рякіце растуць (Неглюбка, Ветк.). АВУЛЯ-АВУЛЯ выкл. пазыўное слова (для гусей). Авуля-авуля, пашлі дамоў (Піркі, Браг.). Параўн. агыль-агыль. АВУЦЬ-АВУЦЬ выкл. пазыўное слова (для качак). Авуць на вуліцу (Засінцы, Ельск.). АВЯР’ЯНКА ж., бат. валяр'ян. Авер'янкі учора принесла, нехай высахне, будзе зелле (Піркі, Браг.). АВЯСЕЦ м., бат. трава каласоўнік. Авясцу парасло многа, больш чым жыта (Халочча, Чач.). АГАНЁК м., бат. бальзаміна. Аганёк цвіце маленькімі розавымі цвяточкамі (Раманавічы, Гом.); Люблю аганёк, што ён цвіце і зімой, і летам (Рудня, Чач.); У яе многа етых аганькоў (Марозавічы, Б.-Каш.). АГАРОДЗІНА ж. гародніна. Збяры агародзіну і складзі ў пагрэбку (К. Балсуны, Ветк.). АГАРЭГА ж. кола (невялікае). Дзеці качалі на двары агарэгу (Хвойнае, Хойн.). АГЛАБЛЯ ж. аглобля. Аглабля зламалася (Гарадзец, Раг.); Трэба зменіць аглаблю (Холмеч, Рэч.). АГЛАМАЗДАЦЬ зак. запрэгчы. Схадзі, агламаздай якую-небудзь каняку (Валокі, Хойн.). АГНЯВІЦА ж. хвароба (пладовага дрэва). У гэтым годзе чуць нашыя дзярэўя не прапалі ад агнявіцы (Даманавічы, Калінк.). АГРАЗА ж. рагоз. Аграза расце высока ў вадзе (Баравікі, Светл.). АГРАФКА ж. шпілька. Зашпілі аграфкаю паліто (Навасёлкі, Петр.). АГРУСТ м. агрэст. Людзі саджаюдь агруст на гародах (Холмеч, Рэч.); Агрусту сяголета багата, наварым варэння (Чаплін, Лоеўск.). АГУРАЦЬ зак. раздурэць. Яна ж так агурала, што аж стыдна за яе (Паганцы, Светл.). АГЫЛЬ-АГЫЛЬ (агыля-агыля) выкл. тое, што авуля-авуля. Агыль-агыль, на рэчку (Засінцы, Ельск.); Агыля-агыля, куды ты іх загнала (Ручаёўка, Лоеўск.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 106  ▶