АГЫСЬ выкл. пазыўное слова (для авечак). Агысь на поле, усе авечкі ўжэ там (Навінкі, Калінк.).
АДАГРЭЦЬ зак. адтапіць. Каб мне не забуцца сённі адагрэць сыру (Навінкі, Калінк.); Каб буў сыр, трэба адагрэць кіслае малако (Піркі, Браг.).
АДАЛЕ (адалі) прысл. потым, пасля. Нібутта раздзеліць сям'ю дачкі, адале ізноў разам (Пясчанікі, Жытк.); Была лісцяйкі пусціла [яблыня], адалі пасохла (Грушаўка, Добр.).
АДАЛЕЦЬ зак. адолець, асіліць. Ты адалеў тую задачу? (Пясчанікі, Жытк.); Адалела мяне хвароба, цяпер ужо і не падужаю (Ст. Сяло, Гом.).
АДБІЎКА ж. -манжэтка (з шарсцяных нітак). У адбіўкі адзін радок распусціўся, калі січас ні запляцеш, дык гады не паймаеш (Бяляўка, Чач.).
АДБІЦІК м. катлета (адбіўная). Ты жарыла адбіцікі?: (Загор’е, Б.-Каш.).
АДБОЙЧЫК м. пропуск (пры касьбе). Шырокі пакос, не захапае канец, што адаб’ецца, тое і адбойчык (Maрозавічы, Б.-Каш.); Асталося толькі адбойчык скасіць (Там жа).
АДБОРЗКАЦЬ зак. набіць. Васіля ўчора так адборзкалі, што ён сёння і з пасцелі не ўстаў (Хвойнае, Хойн.). Параўн. адбуздаць, аджарыць, адлузаць, адлупіць.
АДБОРНІК м. рубанак. Думаў зрабіць раму, да няма адборніка (Засінцы, Ельск.); Гэты адборнік трэба аддаць (Харомцы, Акц.).
АДБУЗДАЦЬ зак. тое, што адборзкаць. Нехто цябе сёння, відаць, адбуздаў (Хвойнае, Хойн.).
АДВАРАНКА ж. бульба (адварная). Мама, звары сёння адваранкі (Майскае, Жлоб.).
АДВЕДАЦЬ зак. наведаць. Казімір наш хворы, трэба адведаць (Карма, Добр.); У нядзелю адведала сваю маці (Крупец, Добр.).
АДВЕДКІ толыкі мн. агледзіны. Прыязджаюць, бувала, у адведкі нявесту глядзець (Быч, Карм.).
АДВОДАК м. парастак. Клубніку размнажаюць адводкамі (Піркі, Браг.). Параўн. адгонец.
АДГАДЗІЦЬ зак. аддзякаваць. Калі-небудзь і я табе адгажу, а цяпер грошай няма (Баравікі, Светл.); За етае адгажу вам колісь (Прудок, Калінк.).
АДГАКАЦЬ І зак. 1. адсекчы. Адгакаў воз дроў і іду дахаты (Запясочча, Жытк.); Сёдні чуць адгакала палена дроў (Крыўск, Чач.). 2. пабудаваць. Вунь які дом ад
20 👁