гакаў сібе брыгадзір (Зацішша, Б.-Каш.). Параўн. адгрохаць.
АДГАКАЦЬ ІІ зак. 1. прайсці (многа). Я сянні мо вёрст сорак адгакала (Антонаў, Ельск.); 2. адпрацаваць. Адгакай вось цэлы дзень і ні кажы нічога (Ст. Сяло, Гом.).
АДГОНЕЦ м. тое, што адводак. Ужо адгонцы вялікія (Бабовічы, Гом).
АДГОНЦЫ толькі мн. пёрцы (адросшыя пасля лінькі). Бач, адгонцы ужэ пайшлі, то хадзілі куры як шчыпаныя (Бабовічы, Гом.).
АДГРОХАЦЬ зак. тое, што адгакаць І у 2 знач. Мой зяць добры дом адгрохаў (Асінаўка, Светл); Во, які клуб адгрохалі (Пракопаўка, Добр.).
АДДУДЫРАВАЦЦА незак. адтапырвацца. Глядзі, як аддудырыўся той ліст, што на крышы (Быч, Карм.).
АДДЫШКА ж. адпачынак. Ідзі на аддышку (Быч, Карм).
АДДЗЕЛКА ж. адстройка. Аддзелку ён будзя дзелаць зімой (Янова, Ветк.).
АДЗЁР І толькі мн. адзёр, кор. Такое малое дзіця, да адзёр папаў (Клясаў, Петр.); Ты была яшчэ малая, калі хварэла адром (Хутар, Светл.).
АДЗЁР ІІ м. азярод. На адзёры сушаць у нае гарох (Баравікі, Светл.).
АДЖАРЫЦЬ зак. тое, што адборзкаць. Я добра свайго хлопца рэмнем аджарыў (Загор'е, Б.-Каш.).
АДЗІНЕЦ м. адзінае дзіця. Яна адзінец у маткі (Косаль, Карм.).
АДЗОЛКІ толькі мн. попел. Адзолкі — гэта зала мокрая з-пад жлукта. Яе харашо на грады выкідаць, дзе буракі садзяць (Касцюкоўка, Гом.); Попел заліваўся гарачай вадой, a які астаўся мокры — адзолкі (Залессе, Чач.). Параўн. азолкі.
АДКАРАСКАЦЦА зак. адчапіцца, адбіцца. Такі назола, чарку возьме, дак ужэ не адкараскацца (Пясчанікі, Жытк.).
АДКУБРАВАЦЬ зак. адкрыць. Узяла трохлітровую банку адкубравала (Піркі, Браг.).
АДЛУЗАЦЬ зак. тое, што адборзкаць. Цябе бацька ўчора хацеў адлузаць, што не пайшла ў лаўку (Антонаў, Ельск.); Мар’ін Косця так адлузаў маю Верачку (Узнаж, Светл.).
АДЛУПІЦЬ зак. 1. адарваць. Нехта адлупіў дошку
20 👁