Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
(Карма, Добр); 2. тое, што адборзкаць. Адлупіць можаш усегда (Піркі, Браг.); Ідзі сюды, а то адлуплю (Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. адбуздаць, аджарыць, адлузаць. АДНАВОР'Е н. поле (узаранае адзін раз). Пасеіў на аднавор'і і жджэ харошага ўраджаю (Грушаўка, Добр.). АДНАКВОРТАВЫ аднастворкавы. Во, бачыш, у нас дзверы аднаквортавыя (Кароткавічы, Жлоб.). АДНАРУЧКА І ж. піла (з адной ручкай). Аднаручка на сталярнай рабоце патрэбна (Холмеч, Рэч.); Ета калі аднаму піліць, то аднаручка трэба (Халочча, Чач.). АДНАРУЧКА ІІ ж. мера, нітак (напрадзеных). Аднаручка — гэта ніткі на адном верацяне (Піркі, Браг.). АДНЕСЬ прысл. аднойчы. Я аднесь туды ездзіла таксама (Перароў, Жытк.). АДОРАК м. вузкая градка (пры другой поўнай). Паследні адорак заараем зараз (Чарнейкі, Рэч.); На адорку трохі буракоў пасадзіла (Піркі, Браг.). АДОСАК м. тoe, што адборнік. Адосак і рубанак у нас адно і тое ж: імі стругаюць (Халочча, Чач.). АДПЛІКНУЦЬ зак. расшпіліць. Так рукі замерзлі, што яна не магла адплікнуць гузіка (Заспа, Рэч.). АДРАЯВАЦЬ зак. пражыць (добра). Ей давялося адраяваць за Міколам (Ч.-Паляна, Б.-Каш). АДСЛАНІЦЬ зак. адкрыць (заслонку). Валя, адслані печ (Крыўск, Б.-Каш.). АДТАРАБАНІЦЬ зак. 1. адвезці (абыякава, неахайна). Конь здох, так яго адтарабанілі на мыла (Хільчыцы, Жытк.); Калісьці мой Сціпан адтарабаніў паляка на калёсах у рэчку (Ч.-Паляна, Б.-Каш.); 2. перан. сказаць (хутка). Баба адтарабаніла яму, як сарока (Жлоб.). АДУБЕЦЬ зак. змерзнуць. Так холадна, што і ў хаце можна адубець (Перароў, Жытк.); Я адубеў там (Пятровічы, Раг.); Рукі мае адубелі (Прудок, Калінк.). АДХВАРАСЦІЦЬ зак. адсцябаць. Адхварасціла яго, дак цяпер не чапае (Холмеч, Рэч.). АДХАДЗІЦЬ зак. тое, што адборзкаць. Памагай бацьку, а то ёмкай адхажу (Перарост, Добр.). АДХАІЦЬ зак. выхадзіць, вылечыць. Во і жыве чалавек, а каб не адхаілі — і не было б яго (Халочча, Чач.); Віця абамлеў, ледзьве адхаелі (Клясаў, Петр.). АДЧЫПІЛЯЦЬ зак. адрэзаць. Аня сёння сабе адчыпіляла косы (Хвойнае, Хойн.). АЗОЛКІ толькі мн. тое, што адзолкі. Азолкі выліваем пад плот (Харомцы, Акц.)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 106  ▶