Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
было ўж о дапэўніцца, Што б друг! раз не Ісці (Д звіж кі, Ельск.). ДАРАЗУ'МЩЦА зак. дадумацца. 1ду: што такое? Не даразумлюся ніяк (Быч, Карм.). ДАРО'ЖКА I ж. сцежка. Ідзі вон той дарожкай (Кароткавічы, 'Браг.)/разора. А гіаміж радамі дарожку астаўляюць (Сямёнаўка, Рэч.). ДАРО'ЖКА II ж. 1. палавік. Ідзі павыбівай дарожкі (Аравічы Хойн.)/сурвэтка. Вышытую дарожку на дыван ложаць (Багдановічы, Карм.); 2. спосаб вязания. У дарожку мы чулкі вяжам (Каравацічы, Рэч.). ДАРО'ЖКА III ж. снасць (рыбалоўная). Дарожка таксама з кручкоў робіцца (Піркі, Браг.). ДАРО'ЖКА IV ж. фігура гапака. Адзін выйдзе мужчына i танцуе: дарожка — скача так у прысядкі (Піркі, Браг.). ~ ДАРЭ'М прысл. дарма. Дарэм, ой, саўсім дарэм узяла (Холмеч, Рэч.), ДАСА'ДЗЩЦА незак. журыцца. Дасадзіцца нешта чалавек (Баравікі, Светл.). ДАСВЕ'ТАК м. (дасвёцце «.) досвітак. Бачыш, ужо дасвётак (Піркі, Браг.); От як мы сёння рана Паўставалі — у дасвёцці (Холмеч, Рэч.). ДАСЕ'УКІ толькі мн. заканчэнне (сяўбы). Ужо на дасёўкі Васіль вярнуўся дадому (Баравікі, Светл.). ДАСКА' ж. 1. дошка. Прынёс дамоў даску. А на верх палажылі абразаныя доскі (Халочча, Чач.)/дошка (пральная). Каб вымыць добра, на досцы тры (Залессе, Чач.); 2. клетка (грудная). Во, баліць грудная даска (Залессе, Чач.). ДАСТАВА'ЦЬ незак., перан. даганяць. Хутка ты таго зайца дастанеш (Баравікі, Светл.). ДАСУ'ЖЬГ прым. шустры. Новы настаўнік такі дасужы (Дуброўка, Добр.). ДАСЮ'ЛЬ прысл. да гэтага месца, часу. Як дасюль дайшоў — ні з места (Насовічы, Добр.); Паехаў мой хлопец, i дасиль пісьма няма (Насовічы, Добр.). Параўн. досюль. ДАТЫКА'ЛЬНЫ прым. датканы. Вось як вяжацца датыкальнае палатно (Кароткавічы, Жлоб.). ДАТЫКА'ЦЬ незак. заканчваць (ткаць). А мы ўжо ■свае кроены датыкаем (В. Стралкі, Раг.). ДАТУ'МКАЦЦА зак. дадумацца, здагадацца. Пакуль я датумкаўся, а яго и след прастыў (Быч, Карм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даразумщца, даразўмлюся, дарбжка, дарбжкай, дарбжку, дарбжкі, дасадзщца, дасветак, дасеукі, дасйль, даскў, даставаць, дасужьг, дасў, датумкацца, датыкальны, датыкаць, датўмкаўся, дбсцы, рбжку, ідошка, іразора, ісурвэтка
16 👁
 ◀  / 106  ▶