ДАВПДЦА незик., перан. працаваць (цяжка). Я от даўлюся дзень i ноч, а ты лынды б'еш (Насовічы, Добр.). ДАГНА'ЦЬ зак„ перан. дапячы. Дагналі мне твае госці за нядзелю (Дзвіжкі, Ельск.). ДАГРЫ'ЗЦІ зак. 1. загрызці. Каб яго ваўкі дагрызлі (Насовічы, Добр.); 2. перан. даканаць. Дагрыз-такі дзеўку ірад (Насовічы, Добр.). ДАГРЭ'БЦІСЯ зак. дайсці. Mo к вечару як даграбуся да Церахоўкі (Насовічы, Добр.). ДАГУ'ЛКІ толькі мн. гуляние (у канцы свята). Гэта ўжо дагулкі гулялі, a сабраліся, як i ў першы хрысцінны дзень (Касцюкоўка,Том.). ДАДА'МАУСКІ прым. рамачны (вулей). Дадамаўскія вуллі i рамачныя — адно i тое (Піркі, Браг.). ДАДО'ЛЬНІЦА ж. кашуля (другая). Даўно сам у кашулі-дадольніцы бегаў, a цяпер — дырэктар (Капань, Рэч.). ДАДО'МКУ прысл. дадому. А ну, дадомку, чэрці! (Стралічаў, Хойн.). Параўн. дамоўкі. ДАЖВЯ'КАЦЬ зак. даесці. Ты што, бяззубы? У школу пара ісді, a ніяк не дажвякаеш (Насовічы, Добр.). ДАЖДЖА'НКА ж. вясёлка. A пасля дажджу — дажджанка на уоё неба (Белы Пераезд, Петр.). ДАЖЬГНА ж., толькі адз. дажынкі. Гаварыў брыгадзір, што пойдам дні два на дажынку (Быч, Карм.). ДАЗАРЭ'ЗУ прысл. вельмі. A маёй дзеўды безразмерныя чулкі дазарэзу трэба на вечар (Шылавічы, Б.-Каш.). ДАЗЛЯ'ЦЬ незак. дапякаць. Не дазляй мяне, а то як узлюся, дак дам ужо (Палессе, Чач.). ДАЙСЦІ' зак., перан. змардавацца. Дайшоў ужо гусак i сам (Піркі, Браг.). ДАКОТІІНЫ толькі MH+ 1. дакопка (бульбы). На дакопіны братавая ўчора прыехала (Насовічы, Добр.); 2. святкаванне дакопкі (бульбы). Прыходзь на дакопіны: чарку выіі'еш (Беразнякі, Петр.); Параўн. дакопкі. ДАКО'ПКІ толькі мн. 1. тое, што дакопіны. Кончыліся дакопкі, людзі цяпер лягчэй уздыхнулі (Зенькавіна, Карм.); 2. святкаванне (пасля дакопкі бульбы). Як дакопкі спраўлялі, дык увесь калгас збіраўся (Баравікі, Светл.). ДАКО'СЫ толькі мн. дакоскі. Каб трохі паднажалі, дык ужо б i дакосы адгулялі (Беразнякі, Петр.). ДАКУ'ТЛІВЬІ прым. дакучлівы. ён такі дакутлівы, як дождж асенні (Быч, Карм.). 16 Зак
Дадатковыя словы
беш, выііеш, дагнаць, даграбўся, дагрызці, дагрэбціся, дагўлкі, дадамаускі, дадольніца, дажвякаць, дазляць, дакбпкі, дакбпіны, дакбсы, дакутлівьі, дакўтлівы, кбпкі, кбпіны, незйк
11 👁