i падтыннік. Ён чарачкамі цвіцець (МарозавІчы, Б.-Каш.). ГРЫ'ЗЦІ невак. 1. екубці. А ты сабе запомні, што карова, конь, цяля грызуць траву, гусь шчыпле, а кура скубе (Дуброва, Петр.); 2. шамацець. Так ужо грызуць, што нельга спаць. Дзе той кот? (Неглюбка, Ветк.). ТРЫ'НДЖАЛЬІ толькі мн. сані. Новыя грыиджалы зрабіў (Хвойнае, Хойн.). ГРЭ'ПНУЦЦА зак. упасці. Тады было цёмна i я як грэпнуўся на мёрзлую зямлю (Запясочнае, Маз.). ГРЭ'ЧЫШШК м. заяц (які нарадзіўся, калі сеюць грэчку). Калі сеюць грэчку, у балацянцы можна не аднаго грэчышніка знайсці, яны тады сама маленьігія (Каранёўка, Гом.). ГУБА' ж. 1. балота (вузкае). Уся губа шчэ стаіць няскошана (Завайць, Нар.); 2. мера (зямлі). У майго су седа було дзве губы зямлі (Бярозкі, Браг.). ГУ'БКА I ок. мера (палатна). Губка — ета пяць локцяў (Піркі, Браг); Ты языком i сорак губак наччэш (Kiрава, Жлоб.); Ета сцена ў мене шэсць губак, а тая — восем (Ручаёўка, Лоеўск.). ГУ'БКА II ж. мачалка (з гумы). Дай мне губку, буду мыцца (Лукі, Жлоб.). ГУ'БКА III ж. (губяк м.) нараст (на дрэве). Губка расце ў лесе на пнях, на паваленых дрэвах ена расце (Ручаёўка, Лоеўск.); Губяк расце на. бярозавым пне (Холмеч, Рэч.). ГУБЯКІ' мн. агульная назва грыбоў. Учора дзеці губякоў прынеслі, дык я цэлы вечар з імі правазілася, пракаўбасілася (Мілашэвічы, Лельч.). ГУТА ж. прычоска (жаночая). Глянь, якая ў яе гуга (Рафалаў, Браг.). ГУЖВА' ж. привязка. Гужву з лазы круцяць i прывязваюць вулей ці яшчэ што (Холмеч, Рэч.). ГУЗ м. ніжняя частка снапа. Падгніў гуз (Неглюбка, Ветк.). ГУ'ЗІК м. бручка. Сёлета сільна добрыя павырасталі гузікі (Піркі, Браг.). ГУЗКІ' толькі мн. камель (снапа). Гузкамі ў рукі, як натыркаям, аж баляць (Быч, Карм.). ГУ'ЙМА прыел. вельмі многа. Яны рыбы налавілі гуйма (Ворнаўка, Карм.). ГУ'КАЦЦА незак. бегаць (npa свінню). Свіння перастала есці, бо стала гукацца (Карчовае, Хойн
Дадатковыя словы
грызці, грызўць, грэпнуцца, грэчышшк, гўбак, гўзікі, гўйма, гўкацца, трынджальі
11 👁