Старонка 79
◀ / 106 ▶
ГРОНДЫ толькі мн. нары. Што за гронды ў цябе пад хатай стаяць (Навасёлкі, Петр.). ГРУБА ж. грубка. У хаце сёння цёпла, бо добра натапілі грубу (Навасёлкі, Петр.); Мы каля грубы сушылі абутак (Рудня, Чач.). ГРУБАЯ прым. цяжарная. Насця зноў грубая (Хвойнае, Хойн.). ГРУД м. 1. узгорак. На грудзе разлажылі сена, каб сохла (Н.-Гута, Гом.); 2. лоўж. Во груд ляжыць пад хлявом, трэба спаліць (Халочча, Чач.). ГРУДКА ж. 1. камяк (зямлі). Не кідайце грудкі, бо ў вокны пападзіцё (Дзвінскі, Ельск.); 2. кавалачак (цукру). Укінь у чай грудку сахару (Неглюбка, Ветк.); 3. грудзі (пчалы). Есць у пчалы і грудка. Вось яна. Глядзі (Марозавічы, Б.-Каш.). ГРУДКА прысл. дрогка. Грудка было ехаць па той дарозе (Буйнавічы, Лельч.). ГРУЗДЗІЛА н. цуглі. Груздзіла чапляецца да аброці (Холмеч, Рэч.). ГРУЗЛЯЦЬ незак. грузнуць. Ня едзь па той дарозі, а то будзіш грузляць увесь час, а то і не вылязіш (Бабовічы, Гом.). ГРУПАВОДКА ж. брыгадзір (жанчына). Яна была групаводкай і тры тысячы атрымала (Піркі, Браг.). ГРЫБА ж., тое, што геньба. Пракусіў сабе ніжнюю грыбу (Марозавічы, Б.-Каш.). ГРЫБАТЫ прым. губаты. У каго ён такі грыбаты ўдаўся (Марозавічы, Б.-Каш.); Ох, ты грыбаты (Неглюбка, Ветк.). ГРЫБОВІЧКА ж. жанчына (якая любіць хадзіць па грыбы). Той, хто добра бярэ грыбы, то грыбовічканазываецца (Ручаёўка, Лоеўск.). ГРЫБЕНІКІ маслякі. А грыбенікаў у хвойніку колькі хочаш (Астрагляды, Браг.). ГРЫБКОЎКА ж. страва (з грыбамі). Хвядот, вазьмі на вячэру адну грыбкоўку, бо нічога не варыла больш (Амелькаўшчына, Хойн.). ГРЫБОЎНІК м. пірог (з грыбамі). Пусты пірог не такі смашны. Я часта начыняла пірагі грыбамі, грыбоўнік рабіла (Любань, Б.-Каш.). ГРЫВА ж. 1. узгорак. Тая хата на грыві стаіць (Камаровічы, Петр.); 2. месца (сухое сярод балота). Я касіў і гроб сена, выграб усё на грыўку (Холмеч, Рэч.). ГРЫЗНІК м., бат. чыстацел. Грызьнік ета тое, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 106 ▶