Старонка 78
◀ / 106 ▶
Добр.); 2. для расчэсвання валос. Грабёнкаю расчэсвалі валасы, каноплі (Арэвічы, Хойн.); 3. для збірання ягад. Грабёнкаю нагроб поўны кашэль чарніц (Антонаў, Ельск.); 4. вяршок (у вуллі). Новыя грабёнкі трэба зрабіць у вуллі (Холмеч, Рэч.). ГРАБЦЫ толькі мн. прыстасаванне (да касы для касьбы грэчкі). Бывала я грабцамі адзін сваю пайку грэчкі выкошваў (Быч, Карм.). ГРАВЕЛЬ толькі адз. гравій. Дарога ў нас гразная, нада хоць гравелю прывезьці (Бабовічы, Гом.). ГРАДАВІК толькі адз. серада (пасля вялікадня). На градавіка усё зьбіло градам, і ат таго ня работаюць (Ламачы, Хойн.). ГРАДКІ толькі мн., саскі (у сукі). Іш яе, учапіліся за градкі сабачаняты (Каранёўка, Гом.). ГРАЗЛІЎКА ж. месца (гразкае). Ехаў, ехаў, прыязджае к гразліўцы (Кісцяні, Раг.). ГРАКНУЦЬ зак., тое, што гнёнуць. Учора Сцяпан гракнуў сваю жонку так, што з яе кроў палілася (Антонаў, Ельск.). Параўн. гнуздануць, грабануць. ГРАМАЗДА ж. куча. Звалілі цэлую грамазду цэглы і паехалі (Асавец, Маз.). ГРАМАТУХ м. певень. Граматух ускочыў на плот і крычыць (В. Нямкі, Ветк.). ГРАМІДЛА аг. чалавек (нязграбны, няздатны). А грамідла ёй папаўся, луччага і не было (Забалоцце, Раг.); У Насці не дзеўка, а грамідла нейкая (Шарпілаўка, Гом.). ГРАНАЯ (нядзеля) дзевяты тыдзень (пасля вялікадня). Посьлі паскі пройдзя восем нядзель, а дзевятая нядзеля граная будзя (Ліпнякі, Лоеўск.). ГРАНІЧЫЦЬ незак. узрыхляць. Калі бульба ўзыходзіць яе гранічаць (Дзямяхі, Рэч.). ГРАНКА ж. градка. Вуполола п'яць гранок сёння (Верасніца, Жытк.). ГРАНОК м. стрыж (чорны). Гранок чорненькі (Бабовічы, Гом.). ГРАЦА ж. матыка. Абкапала грацай палавіну гарода (Калінін, Хойн.). ГРАЧАНІШЧА н., толькі адз. поле (пасля ўборкі грэчкі). Грэчку косяць, а на грачанішчы шчэ падрасьце трава, і яе косяць жывёле (Холмеч, Рэч.). ГРАШОЎКА ж. іголка (тоўстая). Грашоўкай лоўко шыць (Старажоўцы, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 106 ▶