Старонка 77
◀ / 106 ▶
ГНУЗДАНУЦЬ зак. тое, што гнёнуць. Уцякай, а то як гнуздану (Грушаўка, Добр.). ГНЯТОК м., памянш. да гнёт I. Колісь у міне гуркі добрыя былі, бо клала я гняток (Прысеншчына, Б.-Каш.). ГОДКІ толькі мн. абед (праз год пасля пахавання нябожчыка). На годкі бацьку сабралі не толькі родных (Зенькавіна, Карм.). ГОЙДА ж. чалавек (высокі). Такая гойда, а рабіць не ўмее (Перароў, Жытк.). ГОМЗАЛА аг. чалавек (балбатлівы). Як прыйдзе тое гомзала, дык ніяк няможна адчапіцца ад яго (Стаўбун, Ветк.). ГОН м. круг (300 м). Трактар зрабіў гон (Стаўбун, Ветк.); Прабег тры гоны і ўпаў, ета ж бегць бягом кіламетр цэлы (Бярозкі, Браг.). ГОН м. бег (сабакі па сляду звера). Вось у гэтага сабакі добры гон (Халочча, Чач.). ГОПНУЦЬ зак. стукнуць. Як гопну, дык і душа вунь (Піркі, Браг.). ГОРАНЬ (горна I) ж. муліне. Як багата гораня ў цябе! (Замосце, Калінк.); Купі ў лаўцы горны, усякай навезьлі (Махновічы, Маз.). ГОРНА прысл. дрэнна. Горна зрабіласё яму (Лучыцы, Петр.). ГОРШНІ толькі мн. прыгаршчы. Насыплеш дзве горшні, разьвядзеш вадою і пячэш (Капань, Рэч.). ГОРШЧЫК м. гаршчок. Да калі хочаш усе нашы мужыцкія парадкі ведаць, то скажы зварыць горшчык кашы (Багуцічы, Ельск.). ГОРЫЦЬ незак. біць, лупцаваць. Навошта ён тое дзіця горыць (Ламачы, Хойн.). ГОЦАЦЬ незак. грукацець. Ноч сёння гоцала нешта ў сцяну (Востраў, Раг.). ГРАБАЛКА ж. грабарка. Учора ехаў Хвядос на грабалцы (Кароткавічы, Жлоб.); У саўгасе сена грабуць грабалкамі (Стаўбун. Ветк.). ГРАБАНУЦЬ зак., тое, што гнёнуць. Кажу свайму старому: не пярэч мне, не лайся, а то грабану, што і ногі задзярэш (Шырокі, Б.-Каш.). ГРАБЕЦ м. сахор. Грабцом гной з воза ськідаюць (Холмеч, Рэч.). ГРАБЁНКА ж., уст. грабёнка 1. для крыцця саламянай страхі. Пад грабёнку крыяць крышы (Карма,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 106 ▶