Старонка 76
◀ / 106 ▶
ГЛУМІЦЦА незак. здзекавацца. Узяў верх над ёю, ды і глуміцца (Пераро́ў, Жытк.); І не жыві з ім, хіба мало шчэ глуміўся? (Пясчанікі, Жытк.). ГЛУПАСЬ ж. цемрадзь. Бывала, у глупась ніхто не смеў і блізка падысці к млыну (Лучыцы, Петр.). ГЛУШАК м. дарога (глухая). Даводзілася мне глушаком на Магілёў ехаць (Быч, Карм.). ГЛУШНЯ аг., толькі адз. тлушак. Анька, ты як глушня, трэцці раз гавару, а ты ні атвячаіш (Іскра, Чач.). ГЛУШЫХА (глушыца) ж. самка (глушца). Ого, глушыха добра крыламі лопае! (Дзяржынск, Лельч.); Глушыца нясе свае яйца на зямлі і загрэбвае (Ліпляны, Лельч.). ГЛЫБАЧЫНА ж. глыбіня. Тут такая глыбачына, утапіцца можна (Дзятлавічы, Гом.). ГЛЫБАЧЭЗНЫ прым. глыбінны. У нас калодзезь глыбачэзны (Дубраўка, Добр.). ГЛЫЖКА ж. камяк. Глыжку зляпіў, дый запусціў глыжкай (Забалоцце, Рат.); Сыраватыя камы стаўкла, дак асталіся глыжкі (Халмеч, Рэч.). ГЛЫКАНУЦЬ незак. глытнуць. Нада іці вады глыкануць, а то ў році перасохла (Шылавічы, Чач.). ГЛЯДЗЕЛКІ толькі мн. вочы. Чаго ты глядзелкі вылупіў (Загор'е, Б.-Каш.). ГЛЯЎКАЧ м. чалавек (непаваротлівы, тоўсты). Гляўкач ужо з'явіўся (Тульгавічы, Хойн.). ГМАТ м. сяннік. Гматаў ніякіх няма. Няма на чым спаць класці (Навасёлкі, Петр.). ГМУЗАВАЦЬ незак. рабіць (абы як). Яна гмузуе свой рад і бяжыць першая (Піркі, Браг.). ГМЫЛЬ ж. бацвінне. Ідзі насабірай парасёнку гмылі (Дзям'янкі, Добр.). ГНАЯЎКА ж. апенька. Гнаяўка белая такая. Калісь раслі ў каноплях (Піркі, Браг.). ГНЕНУЦЬ зак. стукнуць. Немец ботам як гнёнуў (Нова-Мазола, Жлоб.). Параўн. гнуздануць, грабануць, гракнуць. ГНЁТ м. груз. На гуркі абавязкова палажы гнёт, а то прападуць (Крыўск, Б.-Каш.). ГНЁТ м. чалавек (скупы). Такі гнёт век нічога не дасць (Хальч, Ветк.). ГНІЛКА ж. груша (гнілая). Як тнілка — можна есці, смачныя тады (Хватнае, Хойн.); Калі калацілі грушыну, адны гнілкі падалі (Шарпілаўка, Гом.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 106 ▶