домька, геч падрасла. Геч грыбоў насушыла (В. Аўцюкі, Калінк.).
ГІБЛЕЦЬ незак. псаваць. Куркі грабуць, гускі шчыплюць, на стале каравай гіблюць (Дзякавічы, Жытк.).
ГІДАВАЦЬ незак. гадзіцца. Я дык гідую браць вужоў у рукі (Шарпілаўка, Гом.).
ГІЗЮКІ толькі мн. вочы. Як спужаўся, ды як вытрашчыў гізюкі (Мормаль, Жлоб.).
ГІРКА ж. гладыш (адбіты зверху). Поўная гірка малака (Хвойнае, Хойн.).
ГІРОЎКА ж. лілія. Можа вам белых гіровак прынесці? (Піркі, Браг.).
ГІЦАЛЬ м. клін (калоць дровы). Каб узяў гіцаль, ураз раскалоў (Шупейкі, Светл.).
ГЛАДЫШКА ж. гладыш. Вазьмі тую гладышку, у якой малако скісла (Ляскавічы, Петр.); З гладышкай ходзім па ягады (Капань, Рэч.).
ГЛАМОЗДА ж. бязглуздзіца. Гламозду гаворыш, і слухаць не хочу (Навасёлкі, Петр.).
ГЛАСНА прысл. гучна. Чуеце, як гласна колакал звоніць (Дзятлавічы, Гом.).
ГЛАСНЕНЬКА прысл., памянш. да гласна. Красна дзевіца сядзіць, яна гласненька крычыць: «Хто мяне пярэймець, за сябе замуж возьмець» (Дзятлавічы, Гом.).
ГЛЕВЕШ м. хлеб (ацеслівы). Ну а етая уге булка — настаяшчы глевеш (Грабаў, Петр.).
ГЛЕЙКІ прым. ацеслівы. Глейкі хлеб сёння (Дубраўка, Добр.). Параўн. глёўкі.
ГЛЁК (глёчык) м. тое, што гарлянік. Вазьмі глёк, налі малака, бацьку. Еты глёчык такі добры (Шарпілаўка, Гом.).
ГЛЕЎКАТА аг. чалавек (рахманы). У Паліны Мішка такая глеўката, што далей некуды (Крыўск, Б.-Каш.).
ГЛЁЎКІ прым., тое, што глейкі. Хлеб глёўкі сягодні ў мяне, ня падышоў, дак і глёўкі (Шарпілаўка, Гом.).
ГЛІНЯНКА ж. міска (гліняная). Вазьмі глінянку да пакармі з яе курэй (Навінкі, Калін.).
ГЛІЦА ж. ігліца. Калі маладыя хвойкі, дык гліцу каровам на муку малолі (Гармавічы, Жлоб.).
ГЛОВЕНЬ м. бэлька (над дзвярыма). Гловень — ета, што над дзвярамі, во бачце? Перакладзіна паміж вугламі — ета гловень (Піркі, Браг.).
ГЛОСНІК м. рэпрадуктар. Глоснік раніцай у шэсць гадзін мяне будзіць (Нісімкавічы, Чач.).
81 👁