ГАРЫ толькі мн. сані (трактарныя). На гары наклалі цэлы стог сена (Вуглы, Ельск.).
ГАРЫНА ж. нітка (для вышывання). Бяры чырвоную гарыну да зашый ручнік (Залясочнае, Лельч.); Куплю я табе якой хочаш гарыны, толькі вышывай (Крупка, Маз.).
ГАРЫСТ м. бусел. Гарыст ходзіць па балоту. (Неглюбка, Ветк.).
ГАРЭЙ прысл. больш. Спалохаліся людзі яшчэ гарэй, баяцца й з хаты высунуцца (Лучыцы, Петр.).
ГАРЭЙШЫ прым. горшы. Самаю гарэйшаю прыкміетаю бывае, калі ўпадзе з рук веньчальная жуковіна, бо тагды не хібіць хто-небудзь памерці (Лучыцы, Петр.).
ГАРЭЛІК м. бульба (прыгарэлая зверху). Вазьмі хоць адзін гарэлік, ён смачны (Перароў, Жытк.); Баба толькі гарэлікі і есць (Заспа, Рэч.); Гарэлікі адкінь свінням ву той чавун (Іванаўка, Хойн.).
ГАРЭЛІШЧА н. пажарышча. А Іван на гарэлішчы ўжэ даміну пастроіў, люба глянуць (Шарпілаўка, Гом.).
ГАСНІК м. газоўка. Пара гасьнік ужо паліць (Баравікі, Светл.); Ці ета ў гасьніку газы няма, што не гарыць? (Баравікі, Светл.).
ГАСПОДА ж. гаспадарка. Калі я не пазнаю гэтаго, то не вернуса да гасподы (Лучыцы, Петр.).
ГАСЦІНЧЫК м. памянш. да гасцінец. Заўтра бацька прыедзя, гасцінчыка прывязе. (Шарпілаўка, Гом.).
ГАЎЯДА н. скаціна. Ось і чуюць людзі, што за ракою пашла пошасць ламаць людзей, а паморак косіць гаўяда (Лучыцы, Петр.).
ГВАЗДЗЁ н., зборн. гвоздзі. Распрануўся ён і стаў па сцянах гваздзё забіваць (Шарпілаўка, Гом.).
ГЕВАЛА аг. чужаніца. От гевала дзеравенская, дык гевала (Баравікі, Светл.).
ГЕЙКА ж. дарагая. Не, мая гейка, як сама чаго не здзелаеш, дык ніхто за цябе не здзелае (Грушаўка, Добр.).
ГЕКАЦЬ незак. гагатаць (пра гусей). Ужо даюць аб сабе знаць гусі: прыдуць да варот і гекаюць (Забалоцце, Б.-Каш.).
ГЕЛЛЕ н. балота. На геллі бачыла вутак, яны часта туды ходзяць (Піркі, Браг.).
ГЕНЬБА ж. губа. Чаго сядзіш развесіла геньбу? Мілашэвічы, Лельч.). Параўн. грыба.
ГЕЧ прысл. шмат, многа. Гуркоў геч нарасло. От ты,
84 👁