Старонка 73
◀ / 106 ▶
ГАРЛАДАЎКА ж. дыфтэрыт. Памерла мая меньшанькая ў вайну, у яе гарладаўка была (Баравікі, Светл.). ГАРЛАХВАТ м. крыкун. Гарлахват на сваім стаіць (Дубраўка, Добр.). ГАРЛЕКАЦЬ незак. галёкаць, крычаць. Ну і гарлеча Сымон, чутна аж на тым полі (Шалухоўка, Калінк.). ГАРЛЯНІК м. гладыш. Я ў гарляніку сырыквашу дзяржу (Ніўкі, Добр.). Параўн. глёк, глёчык. ГАРЛЯЧОК м., памянш. да гарлянік. Сабрала гарлячок смятаны (Ніўкі, Добр.). ГАРНІЗ ж. карніз. Каб малыя дзеці не разбілі лямпу, я часта ставіла яе на гарніз (Любань, Б.-Каш.). ГАРОДЧЫК м. кветнік. І вы сабе ўжо зрабілі гародчык (Капараўка, Рэч.); У мяне ўляцелі куры ў гародчык і чыста ўсё выграблі (Пагост, Жытк.). ГАРОЎЛЯ ж., толькі адз. гаротнасць. Зноў пачынаецца тая ж самая гароўля (Тульгавічы, Хойн.). ГАРУНА ж., толькі адз. маток рознакаляровых нітак. Якая прыгожая гаруна! (Антонаў, Ельск.) ГАРУНОК м. бядак. Памятаю, што і ў тыя часы быў Сямён гарунок (Гарадзец, Б.-Каш.). ГАРУСАЎКА ж. хустка (гарусавая). У мяне была вельмі красівая гарусаўка (Капань, Рэч.); Я даўно ўжо хачу купіць гарусаўку (Стаўбун, Ветк.). ГАРЦ м. 1. гарнец. Насыпаў гарц крупаў (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. бутэль (трохлітровы). Тры літры бутылка, бусел такі, дак гарц зваўся (Барталамееўка, Ветк.). Параўн. гарчык. ГАРЦАВЕНЬ м., толькі адз. пасудзіна (0,25 вядра). Кажуць у цябе вельмі добры гарцавень, мо б ты мне яго пазычыла (Завайць, Нар.); На вяселле вунь ён прынёс гарцавень віна (Баравікі, Светл.). ГАРЧАК м., толькі адз. трава (высокая, з вузкім лісцем). Гарчак белым і малінавым цвіце (Марозавічы, Б.-Каш.); Гарчак росце попуд плотамі, его му рвалі свінням (Падварак, Лельч.) ГАРЧЫК м., памянш. да гарц. Насця, пазыч мне гарчык мукі (Крыўск, Б.-Каш.); Кабану ўсыпала гарчык аўса (Запясочча, Жытк.). ГАРШКОЎКА ж. ануча. Дзе дзелася гаршкоўка, нечым выняць чыгуна (Залясочнае, Лельч.). ГАРШЧОЧНІК м. ганчар. Мо ж гаршчочнікі прыйдуць на базар (Краўцоўка, Гом.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 106 ▶