і падтыннік. Ён чарачкамі цвіцець (Марозавічы, Б.-Каш.).
ГРЫЗЦІ незак. скубці. А ты сабе запомні, што карова, конь, цяля грызуць траву, гусь шчыпле, а кура скубе (Дуброва, Петр.); шамацець. Так ужо грызуць, што нельга спаць. Дзе той кот? (Неглюбка, Ветк.).
ГРЫНДЖАЛЫ толькі мн. сані. Новыя грынджалы зрабіў (Хвойнае, Хойн.).
ГРЭПНУЦЦА зак. упасці. Тады было цёмна і я як грэпнуўся на мёрзлую зямлю (Запясочнае, Маз.).
ГРЭЧЫШНІК м. заяц (які нарадзіўся, калі сеюць грэчку). Калі сеюць грэчку, у балацянцы можна не аднаго грэчышніка знайсці, яны тады сама маленькія (Каранёўка, Гом.).
ГУБА ж. балота (вузкае). Уся губа шчэ стаіць няскошана (Завайць, Нар.); мера (зямлі). У майго суседа було дзве губы зямлі (Бярозкі, Браг.).
ГУБКА ж. мера (палатна). Губка — ета пяць локцяў (Піркі, Браг.); Ты языком і сорак губак наччэш (Кірава, Жлоб.); Ета сцена ў мене шэсць губак, а тая — восем (Ручаёўка, Лоеўск.).
ГУБКА ж. мачалка (з гумы). Дай мне губку, буду мыцца (Лукі, Жлоб.).
ГУБКА ж. (губяк м.) нараст (на дрэве). Губка расце ў лесе на пнях, на паваленых дрэвах ена расце (Ручаёўка, Лоеўск.); Губяк расце на бярозавым пне (Холмеч, Рэч.).
ГУБЯКІ мн. агульная назва грыбоў. Учора дзеці губякоў прынеслі, дык я цэлы вечар з імі правазілася, пракаўбасілася (Мілашэвічы, Лельч.).
ГУГА ж. прычоска (жаночая). Глянь, якая ў яе гуга (Рафалаў, Браг.).
ГУЖВА ж. прывязка. Гужву з лазы круцяць і прывязваюць вулей ці яшчэ што (Холмеч, Рэч.).
ГУЗ м. ніжняя частка снапа. Падгніў гуз (Неглюбка, Ветк.).
ГУЗІК м. бручка. Сёлета сільна добрыя павырасталі гузікі (Піркі, Браг.).
ГУЗКІ толькі мн. камель (снапа). Гузкамі ў рукі, як натыркаям, аж баляць (Быч, Карм.).
ГУЙМА прысл. вельмі многа. Яны рыбы налавілі гуйма (Ворнаўка, Карм.).
ГУКАЦЦА незак. бегаць (пра свінню). Свіння перастала есці, бо стала гукацца (Карчовае, Хойн.).
80 👁