Старонка 71
◀ / 106 ▶
ГАМОН м. канец, смерць. Богам цябе прашу, не ідзі туды, там табе гамон будзе (Стаўбун, Ветк.). ГАМУЗАМ прысл. гуртам. Івана толькі гамузам можна паваліць (Лукі, Жлоб.). ГАМУЛА ж. ежа (посная, з бульбы і мукі). У пост толькі гамулу і зелалі, елі (Баравікі, Светл.). ГАНАК м. рабочы (землечарпалкі). Ой, дзевачкі, да нас ганакі прыехалі працаваць, і той ганак тут, што летась быў (Аравічы, Хойн.). ГАНАПЛЕЧКА ж. устаўка (каля каўняра). Ганаплечку прышываюць, каб плечы не рваліся так быстра (Барталамееўка, Ветк.). ГАНАРЫЦЬ незак. ганарыцца. Ой, частуе, ганаруе, не людзей,— сам для сябе (Салтанаў, Рэч.). ГАНАЧКА ж. сякера. Я вельмі добра навайстрыў ганачку (Горваль, Рэч.). ГАНІ (ганкі) толькі мн. сходы. Вышла пані на новыя гані (Дзятлавічы, Гом.); Ганкі ў вас высокія (Маркавічы, Гом.); Куры паселі на ганках і сядзяць (Кароткавічы, Жлоб.). ГАННЯ ж. зграя. Цэлая гання ваўкоў пад вокнамі бегала. Яны ж зімой кучамі бегаюць (Марозавічы, Б.-Каш.). ГАНЧАКІ толькі мн. хвалі. Па рэчцы пабеглі ганчакі — малыя баркі (Дзятлавічы, Гом.). ГАНЧУРКА ж. мурза. І дзе ты бегаеш, ганчурка малая, жах на цябе глядзець (Маркавічы, Гом.). ГАНЬБА ж. паляванне (на звера з сабакамі). Заўтра ганьба будзе (Каранёўка, Гом.). ГАНЬБІСТЫ прым. ганарысты. Брыгадзірка наша новая хоць-і маладая яшчэ, але вельмі ж ужо ганьбістая (Кароткавічы, Жлоб.). ГАНЯ ж. цапля. Я тым летам знайшоў убітую ганю (Ліпляны, Лельч.). ГАПЕЛЬКА ж. пяцелька. Нерахо, прышый гапельку, а то вечно ў цебе расхварэстано грудзіна (Бярэзнікі, Жытк.). ГАПЛІЧКА ж. гузік. (драўляны самаробны). Тады на кажухі гаплічкі нашывалі (Апанасаўка, Гом.). ГАРАВАННЕ н. багацце. Глядзіць на сваё гараванне ды радуецца (Пераároў, Жытк.); Жылі добра, а пачалася вайна — усё гараванне прахам пайшло (Перароў, Жытк.); Адно гора з-за гаравання, каб нічога не было, цяпер бы не лаяліся (Пагост, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 106 ▶