Старонка 70
◀ / 106 ▶
ГАЛУЗА ж., тое, што галоўня. Абгарэлы, як галуза, ляжыць (Астрагляды, Браг.); Трэба галузы затушыць, ды ў печы канчаць паліць (Асінаўка, Светл.). ГАЛУЗА аг. 1. чалавек (неразвіты, дурны). З гэтага галузы нічога не будзе (Загор'е, Б.-Каш.); 2. чалавек (спрытны). Не дзеўка, галуза нейкая (Мормаль, Жлоб.); 3. чалавек (неахайны). Ну й галуза, заўсёды расхрыстаны, брудны, жах (Палессе, Чач.). ГАЛТЭЛЬ ж. арнамент (на аканіцы). Дзелаем галтэль, бо без галтэлі не глядзіцца задрыжка (Карма, Добр.). ГАЛЦІ толькі мн. галушкі. У нас на снеданне — галці (Дубраўка, Добр.). ГАЛЫ толькі мн. ногі. На мае галы гэтыя туфлі цесныя (Багуцічы, Ельск.). ГАЛЫШ м. (галь ж.) месца (пустое, голае). Там, дзе пасеялі моркву, адзін галыш (Стара-Высокае, Ельск.); Вунь за сялом галь, самі бачылі, там лесу няма (Ручаёўка, Лоеўск.). ГАЛЬКА ж. спадніца (ніжняя). Давай я выперу гальку, а то гразная (Макарычы, Петр.). ГАЛЮЧКА ж. галіна (дрэва). Такую добрую галючку вецер зламаў. Бяжы галючкі ў садзе пазбірай. Такія вялікія галючкі Цімох паадсякаў з яблынь, аж жалка (Шарпілаўка, Гом.). ГАЛЯК м., тое, што галень. Патрэбны добры галяк ды гарачая вада — і будзе чыста (Казацкія Балсуны, Ветк.). ГАЛЯК м. чалавек (бедны). Галяк быў, галяком застаўся. Такіх галякоў цяпер мала ў нас (Шарпілаўка, Гом.). ГАМАЗІН м. (гамазея ж.) свіран, склад. У памешчыка быў гамазін, туды ўвосень сыпалі хлеб (Барталамееўка, Ветк.); Пашоў ён к цару і пытае, дзе жыта сыпаць. А цар сказаў: у гамазею, а ня ўлезя ў гамазею, дак каля гамазеі сып! (Перарост, Добр.). ГАМАНЯКАЦЬ незак. гаварыць. Стаяў доўга, гаманякаў з Іванам, а потым: «Пастой, я і з табою хачу пагаманякаць» (Хвойнае, Хойн.). ГАМАРКА ж. ніжняя ручка ў прадольнай піле. Заўтра калодку рэзаць будам: трэба пілу змазаць, гамарку надзець (Углы, Нар.). ГАМАРНЯ ж. будынак (вялікі). Такую гамарню паставіў — і ўсё яму цесна (Грушаўка, Добр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 106 ▶