Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
ГАМО'Н м. канец, смерць. Богам цябе прашу, не ідзІ туды, там табе гамон будзе (Стаўбун, Ветк.). ГАМУ'ЗАМ прысл. гуртам. Гвана толькі гамузам можна паваліць (Лукі, Жлоб.). ГАМУ'ЛА ж. ежа (потая, з бульбы i мукі). У пост толькі гамулу Гкзелалі, елі (Баравікі, Светл.). ГАНА'К м. рабочы (землечарпалкі). Ой, дзевачкі, да нас ганакі прыехалі працаваць, i той ганак тут, што летась быў (Аравічы, Хойн.). ГАНАПЛЕ'ЧКА ж. устаўка (каля каўняра). Ганаплёчку прышываюдь, каб плечы не рваліся так быстра (Барталамееўка, Ветк.). ГАНАРЬГЦЬ незак. ганарыцца. Ой, частуе, ганаруе, не людзей,— сам для сябе (Салтанаў, Рэч.). ГАНА'ЧіКА ж. сякера. Я вельмі добра навайстрыў ганачку (Горваль, Рэч.). ГА'НІ (ганкі) толькі мн. сходы. Вышла пані на новыя гані (Дзятлавічы, Гом.); Ганкі ў вас высокія (Mapкавічы, Гом.); Куры паселі на ганках i сядзяць (Кароткавічы, Жлоіб.). ГАННЯ' ж. зграя. Цэлая гаіння ваўкоў пад вокнамі бегала. Яны ж зімой кучамі бегаюць (Марозавічы, Б.-Каш.). ГАНЧАКК толькі мн. хвалі. Па рэчцы пабеглі ганчакі — малыя баркі (Дзятлавічы, Гом.). ГАНЧУ'РКА ж. мурза. I дзе ты бегаеш, ганчурка малая, жах на цябе глядзедь (Маркавічы, Гом.). ГАНЬБА' ж. паляванне (на звера з сабакамі). Заўтpa ганьба будзе (Каранёука, Гом). ГАНЬБГСТЬІ прым. ганарысты. Брыігадзірка наша новая хоць-і маладая яшчэ, але вельмі ж ужо ганьбістая (Кароткавічы, Жлоб.). іГА'НЯ ж. цапля. Я тым летам знайшоў убітую ганю (Ліпляны, Лельч.). ГАПЕўЬКА ж. пяцелька. Нерахо, прышый гапёльку, а то вечно ў цебе расхварэстано грудзіна (Бярэзнікі, Жытк.). ГАПЛІ'ЧКА ж. гузік. (драўляны самаробны). Тады на кажухі гаплічкі нашывалі (Апанасаіўка,Том.). ГАРАВА'ННЕ «. багацце. Глядзіць на сваё гараванне ды радуецца (Перароў, Жыік.); Жылі добра, а пачалася вайна — усё гараваінне прахам пайшло (Перароў, Жытк.); Адно гора з-за гаравання, каб нічога не было, цяпер бы не лаяліся (Пагост, Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

г>кзелалі, гамула, гамўзам, гамўлу, ганаплечка, ганарўе, ганачіка, ганчўрка, гапе^ька, гаплічка, пры>сл, іганя
13 👁
 ◀  / 106  ▶