Старонка 69
◀ / 106 ▶
ГАЙСТРЫЦЬ незак. вайстрыць. Я напільнікам пілу гайстру (Ручаёўка, Лоеўск.). ГАЙСЦЕР м. бусел горны. Гайстроў у нас мала, няма гор у нас (Бабовічы, Гом.). ГАКАЦЬ незак. стукаць. Што гэта ў Міколы такое гакае пут пувеццю? (Піркі, Браг.); Людзі спаць кладуцца, а ў іх гакаюць на ўсю (Запясочча, Жытк.). ГАКНУЦЬ зак. выпіць. Іван учора адразу цэлы глёк гарэлкі гакнуў (Зарэчча, Жлоб.). ГАЛА н., толькі адз. балота. Паехаў у гала па сена (Пудакоў, Хойн.). ГАЛАГОЛ м. балабон. Галагол на шыю чаплялі каровам, яно і чутно, дзе яны (Холмеч, Рэч.). ГАЛАГУН м. певень. Галагун пракляты, толькі і знае ў агароды лазіць (Перароў, Жытк.). ГАЛАНКА ж. грубка. Галанка складзена стоўбікам у мяне (Руднае, Хойн.). ГАЛАЎКІ толькі мн., ільняное валакно (другога гатунку). У мяне не лён, а адны галаўкі былі (Харомцы, Акц.). ГАЛАШЧОК м. галалёд. Ета сьнег ужэ утопчэцца, тады дождж пойдзе, ото й галашчок (Холмеч, Рэч.). ГАЛАЧКА ж. кавалак. У адной галачцы маленькай і хунт бывае. Галачкамі мел прадаюць (Марозавічы, Б.-Каш.); клёцкі з цёртай бульбы. Галачкі ў малако кідаю (Насовічы, Добр.). ГАЛЕНЬ м. дзяркач. Галёнем мост труць, каб чысты быў, ды шчэ трохі і пяском рачным, жоўтым пасыпаюць (Касцюкоўка, Гом.). Параўн. галяк. ГАЛДУН м. варэнік (з мясам або грыбамі). Трэба зрабіць сёння галдуноў (Каротавічы, Жлоб.). ГАЛІ толькі мн. халявы. Галі некалі насілі кавалерысты замест абмотак (Катловіца, Браг.). ГАЛІЦА ж. рукавіца (з палатна). Зімой у галіцах холадна (Зялёныя Лукі, Гом.). ГАЛІЦЦА незак. квапіцца, зайздросціць. Хто галіцца на чужое, той свайго мець не будзе (Жгунь, Добр.). ГАЛОСНЫ прым. гучны. Пад ясненькімі свечамі, пад галоснымі званамі (Дзякавічы, Жытк.). ГАЛОЎНЯ ж. галавешка. Галоўні астаюцца ў печы, калі асінай паліш. Так і завем — галоўня (Холмеч, Рэч.). Параўн. галуза 1. ГАЛУБКА ж. фарба (блакітная). Для падсіньвання бялізны прадаецца галубка (Падасоўе, Чач.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 106 ▶