ВЯСНЯНКА ж. вяснушка. Вяснянкі на твары (Неглюбка, Ветк.).
ВЕСЯЛУН м. весяльчак. З гэтым весялуном нідзе не прападзеш (Жгунь, Добр.).
ВЯТРАНКА ж. воспа (ветраная). Цела абсыпала ветранка (Гармавічы, Жлоб.); Ветранкі ціпер пашці німа (Забалоцце, Раг.); Раней вятранкай часта хварэлі дзеці (Баравікі, Светл.); У два гады хварэў ветранкай (Малыя Аўцюкі, Калінк., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.; Бабовічы, Гом.).
ВЯЧЭРНІЦА ж. зорка (першая). Вячэрніца зашла (Насовічы, Добр.); Пасля ўзыходу вячэрніцы сталі паказвацца іншыя зоркі (Івакі, Добр.).
Г
ГАВАРА ж. размова, гутарка. Усяку гавару запісаць трэба (Турбінка, Маз.).
ГАВАРУШКА ж. апенька (вясенняя). О, палядзі, якая гаварушка вырасла. Холадна яшчэ, а яна вылезла ўжо. Гаварушкі растуць рана вясной, як толькі сьнег далоў (Ліпнякі, Лоеўск.); У гаварушак верх белы, а пад нізам чорныя (Ручаёўка, Лоеўск.).
ГАВАРУШКА ж. радыё. Выключы гаварушку. У кожнай хаце гэтыя гаварушкі (Сяўкі, Лоеўск.).
ГАДАВІК м. маладая істота (адзін год). Гадавік ужо ладны, а ўсё бегае за кабылай (В. Крушынаўка, Раг.); Ужо гадавік быў, чагосьці здох (пра парася) (Бабовічы, Гом.). Параўн. гадунец, гадунок.
ГАДОЎНЫ прым. моцны. Мой кабан гадоўны, не хварэе (Дворышча, Хойн.).
ГАДУНЕЦ м. (гадунок м.) тое, што гадавік. Глянь ты, які добры гадунец, аж люба глянуць. Меншага кабана прадайма, а гадунка карміцьмем на сала (Шарын, Ельск.). Параўн. гадунец.
ГАДУХА ж. гаспадыня. Муха-гадуха абед варыла, дзяцей карміла (Дзятлавічы, Гом.).
ГАЙДАК м. толькі адз. танец. Як заскачам жа мы: мой муж — казака, а я гайдака (Дзятлавічы, Гом.).
ГАЙНІЦЬ незак. ганьбіць. Што яго гайніш на ўсё сяло (Баравікі, Светл.).
ГАЙНО н. 1. логава. Свінням пайду саломы ў гайно ўкіну (Стаўбун, Ветк.); 2. гняздо. У дупле пад карой было гайно (Літвінавічы, Карм.).
87 👁