ВЯНГЕРКА ж. сліва (гатунак). Самыя смачныя слівы — вянгеркі (Пагост, Жытк.).
ВЯРАЎЧАНЫ прым. вяровачны. Аброць можа быць раменнай і вераўчанай (Холмеч, Рэч).
ВЯРБНЯК м., толькі адз. зараснік (вярбы). З вербняка сдубчыкі такія рубаюць, кашы плятуць (Холмеч, Рэч.).
ВЯРЗЦІ незак., неадабр. гаварыць (абы-што). Ён вярзе на яго, а ён хоць ба што — смяецца (Быч, Карм.); Што ты вярзеш, заплюшчыўшы вочы (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЯРНАЦЦА незак. вяртацца. Не бегі за мной, усё роўна прыдзецца вернацца (Макарычы, Петр.).
ВЯРНЯКАЦЬ незак. дакучаць. А ты сядзі і не вернякай (Мялешкавічы, Маз.).
ВЯРОЎЧЫНА ж., толькі адз. вяроўка. Як вазьму вяроўчыну, ох і адлупцую (Кабанаўка, Жлоб.).
ВЯРТЛЯГ м. вал (сена). Вон вяртляг пад капой сабраўся (Бабовічы, Гом.).
ВЯТУТЫ толькі мн. баранкі. У лаўку вяртуты прывезлі (Кашарава, Петр., тое ж: Макарычы, Петр.).
ВЯРХНЯК м. тое, што вірхняк. Верхняк, ён распірае вушнякі. Яго забіваеш добра малатком (Баравікі, Светл.); Атшліфуй вярхняк у акне (Бабовічы, Гом., тое ж: Рудня, Чач.); 2. камень (верхні ў жорнах). Верхняк знасіўся ужэ, бо буў дзеравянны, у яго насыпалі зярно і круцілі (Холмеч, Чач., тое ж: Кароткавічы, Жлоб.).
ВЯРЦЁБЫ толькі мн. вір. У рэчкі кольцамі вярцёбы круцяцца (Бабовічы, Гом.).
ВЯРЦЯЧКА ж. казяўка (вадзяная). Вярцячкі і на балоце ёсць (Неглюбка, Ветк.).
ВЯРШКОЎКА ж. дошка (аполак). Вяршкоўкі можна выкарыстоўваць замест шалёвак (Баравікі, Светл.); Не хапіла трохі вяршкоўкі (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЯРШЫНА ж. верх (чаго-небудзь). Вяршыня чуць відная, такая вялікая гара (Лучын, Раг.).
ВЯРШЫНА ж. смятана. Скінуць з глячка вяршыну (Неглюбка, Ветк.).
ВЯСЕЛЬНІК м. удзельнік (вяселля). От багато було ў Зыноўкі вясельнікаў, мо душ сто (Баравое, Лельч.).
ВЯСЁЛКІ толькі мн. дзіцячы сад. Унучка мая ў вясёлкі ходзіць (Піркі, Браг.).
ВЯСНЯНКА ж. апенька. Хварэю ад таго часу, як вяснянкі паявілісь (Марозавічы, Б.-Каш.).
78 👁