Старонка 66
◀ / 106 ▶
ВЫШПІГОЎВАЦЬ незак. выведаць. Мікола зможа вышпігоўваць усё (Хойн.); А ты што вышпігоўваеш? (Паганцы, Светл.) ВЫШЫВАНКА ж. вышыванне. А ў яе новая кофта з вышыванкай (Чырвоная Буда, Добр.). ВЫШЫМКАЦЬ зак. выгнаць. Вышымкаў я іх (Піркі, Браг.). ВЫЯМКА ж. фортачка. Зімой заўсёды ў нас аткрыта выямка. Зачыні выямку, бо дуе моцно (Буйнавічы, Маз.). ВЯДЗЬМАЧ м. чараўнік. Вядзьмач на чалавека вядзьмуе (Неглюбка, Ветк.). ВЯЗАНКА ж. 1. хустка (вязаная). У яе была вельмі цёплая вязанка (Пянчын, Б.-Каш.); Вязанку закруці, на дварэ ж халодна (Марозавічы, Б.-Каш., тое ж: Стаўбун, Ветк.); Раней вязанкі самі рабілі (Нісімкавічы, Чач.); 2. звязка (чаго-небудзь). На від дак і дзед стары, а кажды дзень несе з лесу вязанку дроў (Завайць, Нар., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.); І адкуль тыя людзі столькі вязанак лёну нясуць (Піркі, Браг.). ВЯЗАНКІ (вязёнкі) толькі мн. рукавіцы (вязаныя). Вазьмі вязанкі, на сенажу будзе добра (Марозавічы, Б.-Каш.); Гэта вязёнкі, іх далі сыну на рабоце (Раманавічы, Гом.); Вазьмі вязёнкі ў лес (Салтанаўка, Б.-Каш.); У вязёнках зімой цяплей, таго што ўсе пальцы ўмесь (Рудня, Чач.). ВЯЗНІК м. зараслі (вязу). Мае малые сённі ў вязніку ўплуталіся (Бабовічы, Гом.). ВЯЗЬ ж. рэмень (які звязвае цапільна з ручкай цэпа). Малаці, не бойся. Вязь моцная (Углы, Ельск.). ВЯЗЬМО н. перавясла. Вязьмо лежыць ля снапоў (Неглюбка, Ветк.); Для скручвання снапоў дзелаюць вязьмо (Стаўбун, Ветк.); Вязьмом звязваюць сноп (Неглюбка, Ветк., тое ж: Ліцвінавічы, Чач.). ВЯЛІЗАЗНЫ прым. велізарны. Гэта, мабыць, самы вялізазны дуб (Перароў, Жытк., тое ж: Салаўёў, Б.-Каш.); Вялізазны — вялізазны кабан (Пясчанікі, Жытк.). ВЯЛІЦА ж. дрэва (сухастойнае). Вяліца доўга шчэ стаяла (Баравікі, Светл.). ВЯЛІЦЬ незак. біць (валёнкі). Трэба було вяліць валёнкі (Піркі, Браг.). ВЯНЗЭЛАК м. клунак. Сколькі б баб ні ехала, усе з вянзэлкамі (Тульгавічы, Хойн.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 106 ▶