(Кароткавічы, Жлоб.); Не рабіце ніскі, а высокі выруб, каб светла ў хаце было (Халочча, Чач., тое ж: Днепрын, Рэч.); 2. засечка. Панарабіў вялікіх вырубаў, што зра (Піркі, Браг.); Глыбокі выруб не дзелай (Бывалькі, Рэч.); 3. высека. У вырубе за ракой пачалі саджаць саджанцы (Кароткавічы, Жлоб.).
ВЫСАЛАПІЦЦА зак., неадабр. выказацца. Во любіць высалапіцца куды не трэба (Зладзін, Маз.); Сёння Андрэй добра высалапіўся на сабранні (Там жа).
ВЫСЕРБАЦЬ зак. з'есці. Рыгор высербаў весь суп (Хільчыцы, Жытк.).
ВЫСКРЫПАЦЦА зак. з'явіцца. Глядзі колькі жукоў выскрыпалася на картоплі, нельга адбіцца (Піркі, Браг.).
ВЫСОТНІК м. падасінавік. На абед звару высотнікаў, учора набралі багата (Даманавічы, Калінк.).
ВЫСЦЯГНУЦЦА зак., неадабр. памерці. Каб ён высцягнуўся (Ж.-Буда, Добр.); Каб яны ўжэ высцягнуліся (Пракопаўка, Добр.).
ВЫХАДЖАВЫ прым. вынаходлівы. Чалавек быў выхаджавы (Быч, Карм.).
ВЫХАПІЦЦА зак. выбегчы, выйсці. Каровы на двор выхапіліся (Палессе, Чач.).
ВЫХВАЛЯКА аг., зневаж. хвалько. Выхваляка хваліцца, а не работая (Халочча, Чач.).
ВЫХВАЦЕНЬ м. корж. Кума, я сягодні такіх выхватняў напекла, што дзіву дасіся (Горваль, Рэч.).
ВЫЦІРАЛЬНІК м. (выцірка ж.), тое, што вуцірка. Як пазадзелаюць выціральнікі, дык еля патмываіш (Азяраны, Раг.); Выціральнік ужо трэба вымыць (Хвойнае, Хойн.); Выціркі і вышываныя бываюць і простыя (Слабада, Ветк.).
ВЫЧУХАЦЦА зак. ачуняць. Як напала ліхарадка, дык ледзь вычухала (Белы Пераезд, Петр.).
ВЫШАПЦІЦЦА зак. высахнуць. Весь часнок вышапціцца за зіму (Быч, Карм.).
ВЫШКРЭБАК м. сын (апошні). Ён жа ў мене вышкрэбак, астатнія дзеткі ўжо разлецеліся, а гэты са мной (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЫШКРЭБАК м. хлябок (рэштак цеста). Асталося трохі цеста, дак я вышкрэбак спекла (Маркавічы, Гом.).
ВЫШЛІГАЦЬ зак. астудзіць. Вецер вышлігаў хату, і ноччу дужа халодна (Башыца, Б.-Каш.).
82 👁