ВЫЖЛА ж., перан., асудж. жанчына (хітрая). Выжла гэтая праклятая (Агародня, Добр.).
ВЫЖЫМКІ толькі мн. макуха. А выжымкі ідуць на корм (Стаўбун. Ветк.).
ВЫЗВЕЗДЗІЦЬ зак. вызарыцца. Глянь на неба, як сёдні вызвездзіла (Гарадзец, Раг., тое ж: Холмеч, Рэч.; Ручаёўка, Лоеўск; Лучын. Раг.).
ВЫКАБЛУЧВАЦЦА незак. выкручвацца, выхваляцца. І чаго ён выкаблучваецца (Перароў, Жытк.); А ты ўсё выкаблучваешся (Навасёлкі, Петр.).
ВЫКАЛАТ м. абмалот. Заўтра трэба зрабіць выкалат (Багданавічы, Карм.); салома. Сусед прывёз добрую ахапку выкалату для подсцілу (Багданавічы, Карм.).
ВЫКАЛУПЛІВАЦЬ незак., перан. выматваць, атручваць. Што яна мне душу ўсю выкалуплівае (Быч, Карм.).
ВЫКАНАХАЦЬ зак. выпрасіць. Прасіў, прасіў, чуть выканахаў — во які чалавек (Быч, Карм.).
ВЫКАРЧАВАННЕ (выкарчыванне) н. выкарчоўванне. Выкарчаванне дзераваў і пнёў рабілася бульдозерам (Пагост, Жытк.); Выкарчыванне ціпер добра ідзець (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЫКАТ м. дэкальтэ. Міронава выкат вялікі здзелала (Маркаль, Жлоб.).
ВЫКАТАЦЬ зак. забраць. Я ў цебе выкатаю да грама (Палессе, Чач.).
ВЫКУРЫЦЬ зак. напаліць (печ). Выкурыць печ няма часу (В. Нямкі, Ветк.).
ВЫМЯРХАЦЦА зак. прагаладацца. Быстра ты ўжо вымархалася (Быч, Карм.); Дзіва што на касьбе вымірхаліся (Харашоўка, Добр.).
ВЫНАСАК м. зносак. Вынасак, ён маленькі і потым знай, што курыца ўжо ня будзе несціся (Халочча, Чач.).
ВЫНОСІСТЫ (вынослівы) прым. высокі, тонкі. Ета дзерава выносістае (Неглюбка, Ветк.); Сасну вынослівую прывезлі (Стаўбун, Ветк.).
ВЫПУСТАК м. пярэзімак. Яшчэ яна была выпусткам, а ўжо ацялілася (Грэбень, Жытк.).
ВЫРВА ж. яма (ад дажджу). Дождж — залівень пайшоў, усю зямлю знясло, вырву такую здзелаў (Быч, Карм.)/вір. Чалавека ў вырву зацягнула (Бабовічы, Гом.).
ВЫРУБ м. зруб. Выруб у нас не вельмі высокі
81 👁