Старонка 63
◀ / 106 ▶
ВУШЛЫ прым. растаропны. Вушлы хлопец (Грушаўка, Добр.). ВУШНІК м. доктар. Пайшоў да вушніка (М. Аўцюкі, Калінк.). ВУШНЯК м. вушак. Во, дзеўкі, хоць будзеце знаць, што такое вушняк (Піркі, Браг.); Прыхіліўся к вушняку (Апанасаўка, Гом.); Трэба вушняк пакрасіць (Марозавічы, Б.-Каш., тое ж: Хвойнае, Хойн.); Прыдзелай дзверы да вушнякоў (Багданавічы, Карм., тое ж: Забалоцце, Раг.). ВУШЫ толькі мн. маска (на вочы каню). Апусці вушы каню (Насовічы, Добр.). ВУШЫ толькі мн. ручкі (у кошыку). За вушы ўдваіх трэба брацца (Піркі, Браг.). ВЫБАВІЦЬ зак. даведацца, дазнацца. Хто ў яго калі выбавіць што-небудзь (Тулькавічы, Хойн.); У таго хлопчыка хіба што выбавіш (Там жа). ВЫБАІНА ж. выбоіна. Ну й выбаіна (Марозавічы, Б.-Каш.); На гэтай дарогі многа выбаін (Бабовічы, Гом.); У выбаінах загрузла машына (Наглюбка, Ветк.). ВЫБЕГАЦЦА зак. набегацца. Выбегалася за каровай, што чуць дамоў прыплялася (Крыўск, Б.-Каш.). ВЫБІРАЛЬНІЦА ж. жанчына (якая рве лён). Выбіральніцы патаміліся (Неглюбка, Ветк.). ВЫБІРАЦЬ незак. выразаць, аздабляць. Ён добрыя ўзоры выбірае на вокнах (Піркі, Браг.). ВЫБУХТОРВАЦЬ незак. выліваць. Не выбухторвай усяе вады (Шылавічы, Б.-Каш.). ВЫВАРАТНІК м. выварацень. І як я ўляцеў у той вываратнік (Насовічы, Добр.). ВЫГЛЯДКА ж. люстэрка. Маша, падай мне выглядку (Радомля, Ельск.). ВЫГЛЯДЫ толькі мн. агледзіны. Выгляды адзін раз бываюць (Бабовічы, Гом.). ВЫДРА ж., перан., асудж. жанчына (неахайная, непрыгожая, нахабная). Ну й дачка ў цябе выдра (Дубраўка, Добр.). ВЫДУБІЦЬ зак. выцягнуць. Гэта ж камень выдубіў на бераг. Учапіўся такі вокунь, што не мого выдубіць (Перароў, Жытк.); Угруз конь, насілу выдубіў на бераг (Пясчанікі, Жытк.). ВЫДУКАЦЬ зак. навучыць. Лёнька іх тут усіх выдукае (Баравікі, Светл.); Добра настаўнік маіх выдукаў за лета (Хвойнае, Хойн.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 106 ▶