Старонка 61
◀ / 106 ▶
з арэшніка (Піркі, Браг., тое ж: Стаўбун. Ветк.; Стражоўцы, Жытк.; Багданавічы, Карм.). ВУЖАКА ж. вуж. Вужакі нада баяцца (Неглюбка, Ветк.). ВУЖАКА грыб (ядавіты). Вужакі не ядуць (Неглюбка, Ветк.). ВУЖАЎКА (вужачка, вужоўка) ж. грыб (ядавіты). Здалёк падумала, што суравежкі, а аказалісь вужаўкі (Забалоцце, Б.-Каш., тое ж: Ліпнякі, Лоеўск.); Яшчэ не знае грыбоў, прынёс адных вужавак (Перароў, Жытк., тое ж: Баравое, Лельч.); Адны вужачкі растуць (Хвойнае, Хойн.); У нас усе паганыя грыбы завуць вужачкамі (Піркі, Браг.); Вужоўкі беленькія, чубаценькія на лугу, як апенькі (Баравікі, Светл.); Столькі вужовак, ены, мабыць, мне ўвесь дзень у вачах стаяць будуць (Каравацічы, Рэч.). ВУЖНІШЧА н. вяроўка. Вужнішчам замахну да падстрашу трохі (Астрагляды, Браг.). ВУЗВАРАТ м. выган, выпас. На вузвараце цяля прыпыні (Прудок, Калінк.). ВУЙМА прысл. шмат. Вуйма народу сабралась на калхозным дварэ (Зялёныя Лукі, Гом.). ВУЛАЧКА ж. вуліца (маленькая). Дзей жа тая вулачка, што прадсядацель жыве? (Жгунь, Добр., тое ж: Галубіца, Петр.); У той вулачцы ты не праедзеш (Тульгавічы, Хойн.). ВУЛЕЧКА ж. качаня. Вулечка згубілася (Карчовае, Хойн.). ВУЛЛЕ н. вулей. Вулле скінула з дуба і спаліла (Пясчанікі, Жытк.). ВУНЕКА (вуньдзека) часц. вунь. Вунека коні бегаюць (Стаўбун, Ветк.); Пайду, дзеткі, ўжэ, вуньдзека і карова ўжэ мая йдзе (Холмеч, Рэч.). ВУПІЦЬ зак. выпіць. Я адна келюшку вупіла і галава разбалелась (Нова-Мазолаў, Жлоб.). ВУСАЧ м. чалавек (вусаты). Паглядзі, які вусач пайшоў (Марозавічы, Б.-Каш.). ВУСЕЎКІ толькі мн. рэшткі (ад прасейвання мукі). Вусеўкі аддай свінням (Цешкаў, Нар., тое ж: Ляскавічы, Петр.; Холмеч, Рэч.). ВУСКАРКА (вускварка) ж. скварка. Еш вускаркі, а то астануцца (Ляскавічы, Петр.); Будзем есць бульбу з вускаркамі (Пясочная Буда, Добр.); Еш вускваркі, а ўсё тук мачаеш (Грабаў, Петр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 106 ▶