Старонка 60
◀ / 106 ▶
ВОПУХ м. (вопухаль ж.) пухліна. Мой малы ўпаў з печы, дык вопух з лоба ніяк не сходзіць (Буйнавічы, Лельч., тое ж: Ручаёўка, Лоеўск.); Вопухаль у мяне на назе ўжэ палягла (Хутар, Светл., тое ж: Грабаў, Петр.; Бабовічы, Гом.); У мяне сільная вопухаль на руцэ (Ломыш, Хойн., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.; Бабовічы. Гом.). ВОРАК м. мяшочак (для сыру). Без ворока сыру не зробіш (Галоўчыцы, Нар.). ВОРАТА толькі адз. памылка (пры снаванні кроснаў). Нешто ты цяпер ворото за воротом робіш (Тонеж, Лельч.). ВОРЧЫК м. конь (прыпрэжаны). Упражы ворчыка. (Неглюбка, Ветк.). ВОСВА ж. аса. Во калі-та нядаўна заляцела восва ў хату, дык напужала маіх унукаў да смерці (Халочча, Чач.). ВОСЕЦЬ ж. сушылка (для збожжа). У восеці сушылі віку, гарох (Бывалькі, Рэц.); У восець звозілі лён (Пагоннае, Хойн.) ВОТВЕДЫ толькі мн. наведванне (парадзіхі). Пячы наліснікі да хадзем у вотведы (Махновічы, Маз.). ВОТКІДЗЕНЬ м. верацяно (з пражай). Напрала два воткідні (Славань, Светл.). ВОТЧЫМ м. айчым. Вотчым міне біў як сідараву казу (Любань, Б.-Каш., тое ж: Багданавічы, Карм.); У вотчыма было двое дзяцей, да нас чэцвера, а нічога сабе — мірыліся (Краўцоўка, Гом.); Пасынак з вотчымам паехалі на завод (Ваявода, Гом.). ВОЦЦІЧ м. пчаляр. Воцціч у нас звалі (Неглюбка, Ветк.). ВОЧАПКА ж. ручка (у кашэлі). Вочапка парвалася (Махновічы, Маз.). ВОЧКА ж. газоўка. Запаліла вочка і чытала да рання (Шылавічы, Б.-Каш.). ВРУНА ж. рунь. Можна па вруне і тавар паставіць, як падмерзне трохі (Баравікі, Светл.). ВУГНАТЫ прым. гугнявы. У мяне матка вугнатая (Неглюбка, Ветк.). ВУДАР м. вудзільшчык. А з яго добры вудар выйдзя (Стаўбун, Ветк.). ВУДЗІЛА н. вудзільна. От сабе ж вудзіла зрабіў (Ручаёўка, Гом.). ВУДКА ж. вудачка. Вудка добрая, калі зроблена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 106 ▶