ВО'БЛЕВЕНЬ м. галалёдзіца. Ужо ўчора воблевень пакрыў галінкі дрэў. Ух жа велікі воблевень буў пазалетась (Піркі, Браг.). Параўн. воблівень, вобліў.
ВО'БЛІВАК м. вылівак. У мяне толькі адзін раз буў воблівак (Піркі, Браг.).
ВО'БЛІВЕНЬ (вобліў) м., тое, што воблевень. Воблівень такая, што не прайсці (Неглюбка, Ветк.); Пройдзя дождж зімой і пасля замірзая — ета і вобліў (Палессе, Чач.); Закачанелі ад вобліву дзераўцы (Янова, Ветк.).
ВО'БМЕШКА ж., толькі адз. мука (для корму жывёлы). Трэба было вобмешкі змалоць да пачаць карміць кабанчыка (Дзвіжкі, Ельск.).
ВО'БУЙ м. абутак. Палажыла вобуй у куток (Неглюбка, Ветк.); Летнего вобую прывезлі ў магазін багата (Холмеч, Рэч.).
ВО'ГЛАМ прысл. толькі. Воглам тры штучкі (Славань, Светл.).
ВО'ГНІК м., тое, што вагняк. Вогнік быстра праходзіць (Піркі, Браг.); Высыпаў вогнік па ўсяму твару (Баравікі, Светл., тое ж: Холмеч, Рэч.; Буйнавічы, Лельч.; Ручаёўка, Лоеўск.; Малыя Аўцюкі, Калінк.); Балячкі вакол рта завуцца вогнікам (Гармавічы, Жлоб.).
ВО'ДЗЕВО (водзяка) прысл. тут. Да калхозаў мы жылі водзево, у Ражку, ля саўхоза (Прыстанскае, Камарынск.); Водзяка травы багато (Ломыш, Хойн.).
ВО'ЖКІ ж., толькі мн. лейцы. Вожкі закруціліся за аглаблю (Норкаўшчына, Карм., тое ж: Асінаўка, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.); Няма ў мяне вожак (Забалоцце, Ветк.); Глянь, конь пераступіў вожкі (Неглюбка, Ветк., тое ж: Дубраўка, Добр.); Вожкамі правіў малы хлопец (Стаўбун, Ветк., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.).
ВО'ЖЫЧЫХА ж. самка (вожыка). Вожычыха з важыняткамі (Наглюбка, Ветк., тое ж: Навінкі, Калінк.).
ВО'ЛАС м. рана. Што мне рабіць, што волас ніяк не зажывае (Буйнавічы, Лельч., тое ж: Баравікі, Светл.); У майго яшчэ дзеда быў волас (Забалацце, Раг., тое ж: Бабовічы, Гом.).
ВО'ЛЕК м. (волека ж.) верхняя частка калоды. Спачатку ў калодзе разьлічваюць волек — гэта верх яе (Піркі, Браг.); Волека знаходзіцца ўверху калоды (Кароткавічы, Жлоб.); Прывезлі калоды, а ў іх адразу разлічылі волекі (Малыя Аўцюкі, Калінк.).
114 👁