Старонка 57
◀ / 106 ▶
ВІЛАЧНІК (вілашнік) м. 1. вілкі. Вілачнік стаяў у куце (Вышалаў, Петр.); 2. ручка (вілок). У маёй вілкі зламаўся вілачнік (Піркі, Браг.); Палка ў вілках называецца вілашнік (Асінаўка, Чач., тое ж: Бабовічы, Гом.; Петравічы, Раг.; Холмеч, Раг.); На драўляны вілачнік надзяюць жалезныя вілкі (Баравікі, Светл., тое ж: Грабаў, Петр.; Запясочнае, Лельч.; Заходы, Лельч.; Забалоцце, Раг.; Марозавічы, Б.-Каш.; Маркавічы, Гом.; Насовічы, Добр.; Церахаўка, Добр.); К вілкам зрабілі новы вілашнік (Амелькаўшчына, Хойн., тое ж: Апанасаўка, Гом.; Асінаўка, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.; Любань, Б.-Каш.; Багданавічы, Карм.; Заспа, Рэч.; Меркулавічы, Чач.; Церахоўка, Добр.); Для вырабу вілашнікаў лепш падыходзіць бяроза (Уць, Добр.); Длінным вілашнікам ямчэй вымаць гаршкі (Залессе, Чач.); 3. месца (каля печы для вілак). Вілачнік, ці качарэжнік, каля печы блізка, каб лягчэй вілкі браць (Марозавічы, Б.-Каш.); У вілачніку сабралася смецце (Насовічы, Добр., тое ж: Церахоўка, Добр.); Венік у вуглу ў вілашніку стаіць (Апанасаўка, Гом., тое ж: Целяшы, Гом.; Бабовічы, Гом.). ВІЛЬГОТА ж. выгода, вальготнасць. Цяпер вільгота маладым і старым (Быч, Карм.). ВІЛЬНІК м. тое, што вілачнік (вілашнік) у 2 знач. Хуценька памый вільнік (Насовічы, Добр.). ВІЛЬЧЫК м. вяршыня (дрэва). Усё абрубалі, астаўся адзін вільчык (Неглюбка, Ветк.); Глядзі, як хутка залез у самы вільчык (Тульгавічы, Хойн.). ВІЛЮЖКА ж. узор (вязанне). Світары мы ў вілюжку вяжам (Каравацічы, Рэч.). ВІННЫ прым. вінаваты. Хіба етае дзіця віннае? (Шарын, Ельск.). ВІНЁЎКА ж. гатунак (груш). Вінёвак няма ў нас, хіба ў калхозным садзе (Піркі, Браг.). ВІРГЛІНА ж. вяргіня. У палісадніку цвялі віргліны (Капань, Рэч.) ВІРОТНЫ прым. падобны. Наш Міхалка — віротны бацька, ну проста адзін твар (Безгінавічы, Маз.). ВІРХНЯК м. бэлька. Вірхняк дзержа луткі на распор (Косаль, Карм.). ВІР'ЯНКА ж. валяр'ян. З вір'янкі лякарства дзелаюць (Неглюбка, Ветк.). ВІТОК м. рой. Віток павіс на дрэве (Холмеч, Рэч.). ВІТУХА ж. фасоля (уюнок). Вітуха ўрадзіла ў гэты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 106 ▶