год (Астрагляды, Браг.); Вітуху трэба садзіць каля плоту (Капараўка, Рэч.).
ВІТУ'ШКА ж., памянш. да вітуха. Пара ставіць колля пад фасолю-вітушку (Залессе, Чач., тое ж: Забалоцце, Раг.); Вітушку выгадна садзіць: яна дае добры ўраджай (Казялут, Хойн.); Пойдзем прынясём цапкоў для вітушкі (Халочча, Чач.).
ВІХРАВА'ТЫ прым. шчаціністы. У Ганны віхраватая свіння (Неглюбка, Ветк.)
ВІЦІНА'Р м., тое, што вецінар. К нам прыехаў новы віцінар i сённі ўколы каровам даваў (Бабовічы, Гом., тое ж: Сяўкі, Лоеўск.); Яго скінулі з работы з віцінара, дак у калгас ходзіць (Ручаёўка, Лоеўск.); Вадзіла карову к віцінару, нешта захварэла (Азяраны, Раг.); З віцінарам сённі пра карову гаварыла (Неглюбка, Ветк.).
ВІЦІНА'РКА ж. ветэрынарка. Схадзі пазаві віцінарку (Заходы, Рэч.).
ВІ'ЧАНКА ж., тое, што вікішча. Вічанку звозілі ў стагі (Майскае, Жлоб.).
ВІ'ЧАННЕ н., тое, што віковішча. Калі скосяць віку, застаецца вічання (Літвінавічы, Чач.).
ВІ'ЧЫШЧЭ н. 1. віка. Вічышчэ далі каровам (Верасніца, Жытк.); 2. тое, што віковішча. Вічышчэ засеялі просам (Верасніца, Жытк.). Параўн. вічанне.
ВІШ м. 1. іней. Як рана віш усёлета (Неглюбка, Ветк.); 2. трава (леташняя). Трэба прывезці вазок вішу на падсцёл карове (Багуцічы, Ельск.); Хома, вазьмі вішу да падсцелі карові (В. Бярэзнікі, Жытк., тое ж: Мілашэвічы, Лельч.).
ВІША'НКА ж. матрац. Напхай вішанку сенам (Славань, Светл.).
ВІША'Р м., бат. пажарніца. Вішар у лесе расце, яго каторая карова есць, а каторая i не (Марозавічы, Б.-Каш.); Вішар на нізкіх месцах расце, як арэй, толькі кружочкамі (Холмеч, Рэч.)/атава. Некалькі вазоў укасіў вішару, дык нема чым прывезці (Грушаўка, Ельск.); Саўгас летам усяго сена не пакосіць, будзем зімою вішар касіць (Асінаўка, Светл.).
ВІШЭ'ЦЬ незак. вянуць. У садзе ў цяні бульба пачала вішэць (Астрагляды, Браг.).
ВОБ'ЕДЗІ толькі мн. аб'едкі. Воб'едзі ў гной выкінь. Некалі вясною сена не будзе, то i воб'едзям будзе рада, а цяпер перабірае (Перароў, Жытк., тое ж: Пясчанікі, Жытк.).
116 👁